1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

Утрыманне ў СІЗА экс-прадпрымальнікаў працягнута на месяц, еўрапейскія праваабаронцы патрабуюць зняць пакаранне з вернікаў-адмоўнікаў, ПАРЭ выступае за роўны доступ партыяў да СМІ, палітпрызыўніку пагражаюць дысбатам.

Судейский молоток на столе как символ правосудия

Тэрмін знаходжання ў следчым ізалятары былых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якіх абвінвачваюць у падрыхтоўцы тэракта, падоўжаны да 28 лютага, Еўрапейскія праваабарончыя арганізацыі патрабуюць зняць пакаранне з маладых вернікаў, якія адмовіліся служыць у войску. Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы (ПАРЭ) выступае за роўны доступ усіх беларускіх партыяў да СМІ пад час выбараў. Палітычнаму прызыўніку пагражаюць фізічнай расправай ці адпраўкай у дысцыплінарны батальён.

Яшчэ месяц у вязніцы

Николай Автухович

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч

Былым прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу і Уладзіміру Асіпенку, якія былі прызнаныя палітвязням міжнароднай правабарончай арганізацыяй "Human Rights Watch", падоўжана ўтрыманне пад вартай да 28 лютага.

Сябра рады правабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч лічыць, што, магчыма, матэр’ял гэтай крымінальнай справы такі вялікі, што патрабуе пэўнага часу для вывучэння. Паводле праваабаронцы, дата паседжання пакуль не вызначана. Невядома таксама, ці будзе разглядаць справу Вярхоўны суд як суд першай інстанцыі, ці Мінскі гарадскі суд.

Нагадайма, што Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка, якіх абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэракту, ужо амаль год знаходзяцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Летась з СІЗА быў вызвалены яшчэ адзін фігурант гэтай справы Юры Лявонаў, таксама прызнаны “Human Rights Watch” палітычным зняволеным.

Не караць адмоўнікаў!

12 праваабарончых арганізацыяў з 7 краінаў Еўропы накіравалі адкрыты ліст на імя прэзідэнта Беларусі Лукашэнка, у якім патрабуюць вызваліць з вязніцы верніка Івана Міхайлава і адмяніць штраф верніку Змітру Смыку, якія з-за сваіх рэлігійных перакананняў адмовіліся служыць у арміі.

Іван Міхайлаў, які з’яўляецца месіянскім габрэям, знаходзіцца ў турме горада Жодзіна з 15 снежня мінулага году. Гамяльчанін Зміцер Смык ёсць чальцом рэлігійнай абшчыны "Сведкі Іеговы". За адмову браць у рукі зброю ў лістападзе 2009 году яму прысудзілі штраф у памеры 3,5 мільёна беларускіх рублёў - больш за 850 еўра ў пераліку.

Ханс-Георг Вик

Кіраўнік арганізацыя "Правы чалавека ў Беларусі" Ганс-Георг Вік

Адкрыты ліст да кіраўніка дзяржавы падпісалі "Праваабарончае братэрства "Libereco" з Бону, арганізацыя "Людзі ў бядзе" з Прагі, Еўрапейскі офіс адмоўнікаў па ідэйных прычынах з Брусэлю, арганізацыя "Правы чалавека ў Беларусі" (Menschenrechte in Belarus) з Берліну ды іншыя вядомыя правабарончыя структуры Германіі, Швецыі, Швейцарыі, Чэхіі, Літвы і Расіі.

Пагроза дысбатам

Палітычнаму прызыўніку, актывісту зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання "Малады фронт" Зміцеру Федаруку пагражаюць дысцыплінарным батальёнам. Як паведаміў сам Зміцер Федарук журналістам, што наведалі яго ў вайсковай частцы, цягам апошняга тыдня ў яго адрас ад розных асобаў паступалі пагрозы фізічнае расправы альбо накіравання ў дысбат.

Юрыст Валянцін Стэфановіч адзначыў, што ў дысцыплінарны батальён накіроўваюць за вайсковыя злачынствы. Юрыст падкрэслівае, што пагрозы ёсць фактам адкрытага ўціску на маладзёна.

ПАРЭ - за роўны доступ партыяў да СМІ

Зал заседаний ПАСЕ

ПАРЭ заклікае беларускія ўлады не абмяжоўваць правы на свабоду слова і сходаў

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы звярнулася да ўрадаў краін-удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага Звязу "Усходняе партнёрства", у тым ліку і Беларусі, з заклікам пад час выбараў забяспечыць роўныя ўмовы доступу да сродкаў масавай інфармацыі прадстаўнікам усіх палітычных партыяў.

ПАРЭ таксама выказала занепакоенасць афіцыйным папярэджаннем, якое вынесла 13 студзеня бягучага году Міністэрства юстыцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Беларусь з’яўляецца асацыятыўным чальцом Венецыянскай камісіі, Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы просіць Венецыянскую камісію даць ацэнку, ці ёсць вынесенае Мінюстам папярэджанне БАЖу парушэннем агульнапрынятых стандартаў у сферы правоў чалавека.

ПАРЭ таксама "заклікае беларускія ўлады не злоўжываць адміністрацыйнымі ды іншымі нормамі і не абмяжоўваць правы на свабоду слова і свабоду сходаў".

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме