1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

У Віцебску заведзена крымінальная справа супраць актывіста за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга, у кватэры незалежнага журналіста адбыўся ператрус, маладому верніку замест альтэрнатыўнай службы пагражае арышт.

Судейский молоток, символ правосудия

Крымінальная справа за вывешванне гістарычнага сцяга ўзбуджана ў Віцебску супраць мясцовага артывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, у сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў пад час ператрусу сканфіскавалі сістэмныя блокі і іншыя рэчы, 29 студзеня пачнецца суд над вернікам, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад вайсковай службы.

Бело-красно-белый флаг

Сяргея Каваленку арыштавалі толькі за вывешванне нацыянальнага сцяга

Крымінальная справа за гістарычны сцяг

Грамадскі рэзананс у Беларусі выклікала затрыманне і змяшчэнне пад варту 7 студзеня віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, які на праваслаўныя Каляды на галоўнай елцы абласнога цэнтру на вышыні каля сарака метраў вывесіў гістарычны беларускі бел-чырвона-белы сцяг.

Ужо 11 студзеня ў дачыненні да Каваленкі была ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу "Хуліганства", санкція якога прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. У той жа дзень пракурор падпісаў пастанову аб змяшчэнні актывіста ў следчы ізалятар на два месяцы, пакуль будзе адбывацца следства.

Абурэнне грамадскасці

Дэмакратычная грамадскасць Беларусі выказала рашучы пратэст з нагоды арышту Сяргея Каваленкі толькі за вывешванне нацыянальнага сцяга. Прадстаўнікі практычна ўсіх дэмакратычных партыяў і арганізацыяў Віцебску стварылі аргкамітэт у падтрымку актывіста і яго сям’і. Тэрмінова вызваліць Каваленку запатрабавалі буйнейшыя апазіцыйныя структуры краіны.

13 студзеня пад уціскам беларускай і замежнай грамадскасці было прынята рашэнне вызваліць актывіста з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Зараз 34-гадовы палітык, які мае малое дзіця, чакае выхаду са шпіталю свайго адваката, з якім пачне рыхтаваць лінію абароны на судзе.

Ператрус у журналіста

Руководители центра Весна Валентин Стефанович и Алесь Беляцкий

Cябры Рады Правабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча

У той жа дзень, 13 студзеня, быў праведзены ператрус на кватэры рэдактара інтэрнет-сайту "Народныя навіны Віцебску", сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Сяргея Серабро. Ні сам журналіст, ні ягоная жонка пры ператрусе не прысутнічалі. Па вяртанні дадому Сяргей Серабро заўважыў, што з двух кампутараў зніклі сістэмныя блокі, а таксама чатыры старыя вінчэсцеры, лічбавы фотаапарат, флэшка і нататнік. Журналіст таксама знайшоў копію пратакола ператрусу, праведзенага пры панятых і ачоленага палкоўнікам міліцыі Аўчыннікавым.

Сяргей Серабро звязвае ператрус з падзеямі вакол Сяргея Каваленкі, бо на старонцы "Народных навінаў Віцебску", як, дарэчы, і на многіх іншых сайтах, быў змешчаны фотаздымак сцяга, вывешанага актывістам КХП БНФ ў цэнтры гораду. Зараз журналіст рыхтуе скаргу ў пракуратуру.

Суд замест альтэрнатыўнай службы

29 студзеня ў судзе Мінскага раёна адбудзецца судовае паседжанне па справе верніка габрэйска-месіянскай суполкі Івана Міхайлава, якога абвінавачваюць ва ўхіленні ад вайсковай службы. Іван Міхайлаў у чаканні суда ўжо тры тыдні знаходзіцца ў следчым ізалятары горада Жодзіна. Сам малады вернік заяўляе, што спадзяваўся на службу ў рэзерве ці на альтэрнатыўную службу, і сцвярджае, што рэлігійныя перакананні не дазваляюць яму служыць у войску і браць у рукі зброю. Артыкул 435 Крымінальнага кодэкса, паводле якога абвінавачваюць Міхайлава, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 18 месяцаў.

Па словах сябра Рады Правабарончага цэнтру "Вясна" Валянціна Стэфановіча, цягам году гэта ўжо другая крымінальная справа ў дачыненні да людзей, якія па сваіх рэлігійных перакананнях ці іншых падставах адмаўляюцца ад службы ў войску. На думку юрыста, гэта яшчэ раз падкрэслівае праблему адсутнасці ў Беларусі закона аб альтэрнатыўнай службе. "Хаця артыкул 75 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыць, што абавязак па абароне Радзімы - Рэспублікі Беларусь можа быць выкананы грамадзянамі як шляхам службы ва ўзброеных сілах, так і іншымі шляхамі, у тым ліку і альтэрнатыўнай службай", - адзначае Валянцін Стэфановіч.

Коллаж, символизирующий обыск в интернете

З двух кампутараў Сяргея Серабро зніклі сістэмныя блокі, а таксама чатыры старыя вінчэсцеры

Вернік не вінаваты

Па словах правабаронцы, на гэтую тэму ў 2000 годзе таксама было і заключэнне Канстытуцыйнага суда Беларусі, які адзначыў, што грамадзяне маюць права патрабаваць альтэрнатыўнай службы, і што дзяржава ў выглядзе парламента павінна была прыняць закон аб альтэрнатыўнай службе непасрэдна пасля прыняцця Асноўнага закону краіны ў 1994 годзе. Аднак ні Вярхоўны Савет, на пазней Палата прадстаўнікоў такога закону не прынялі.

Як падкрэсліў Валянцін Стэфановіч, беларускія правабаронцы заўсёды лічылі, што чалавек па перакананнях сумлення мае права праходзіць альтэрнатыўную службу, і не ягоная бяда, што адпаведны закон так і не прыняты парламентам у развіццё канстытуцыйнага права. "Таму мы адназначна патрабуем вызвалення Міхайлава і спынення ягонага крымінальнага пераследу", - заявіў юрыст.

Валянцін Стэфановіч паведаміў, што 15 студзеня ўся інфармацыя, датычная крымінальнай справы Івана Міхайлава, была накіравана ў міжнародную правабарончую арганізацыю “Amnesty International”.

Аўтар : Генадзь Канстанцінаў , Мінск
Рэдактар : Уладзімір Дорахаў

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме