1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: падзеі тыдня

Савет Еўропы патрабуе мараторыя на смяротнае пакаранне, улады ўзмацнілі ціск на апазіцыйную партыю, трое дэмакратычных актывістаў асуджаныя на адміністратыўны арышт.

default

Савет Еўропы настойвае на ўвядзенні ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне, супраць актывістаў "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" узмацніўся ўціск з боку ўладных структур, трое актывістаў "Маладой Беларусі" прыгавораны да адміністратыўнага арышту за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства.

Савет Еўропы патрабуе спыніць расстрэлы

Савет Еўропы настойвае на ўвядзенні ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне. Пра гэта заявіў кіраўнік Генеральнага дырэктарата Савета Еўропы па дэмакратыі і пытаннях палітыкі Жан-Луі Ларан, які знаходзіўся ў Мінску ад 30 лістапада да 1 снежня. Еўрачыноўнік пад час свайго знаходжання ў беларускай сталіцы меў шэраг сустрэчаў з высокапастаўленымі беларускімі службовымі асобамі, у тым ліку і з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімірам Макеем.

Жан-Луi Ларан

Жан-Луi Ларан

Па словах Ларана, пад час усіх сустрэч ім закраналася пытанне смяротнага пакарання. "Сёння адмена смяротнага пакарання ёсць часткаю стандартаў і патрабаванняў Савета Еўропы, а таксама частка той цывілізацыі, якую хацеў бы стварыць Савет Еўропы", - заявіў еўрачыноўнік.

Жан-Луі Ларан фактычна абверг сцвярджэнні некаторых высокапастаўленых беларускіх асобаў, што для адмены смяротнага пакарання неабходна правесці рэферэндум. Паводле словаў еўрапалітыка, Канстытуцыя Беларусі прадугледжвае смяротнае пакаранне як часовы захад, таму неабходнасць у плебісцыце па гэтым пытанні адпадае. "Калі Беларусь жадае ўступіць у Савет Еўропы, стаць часткаю дэмакратычнай еўрапейскай сям’і, яна будзе вымушана вырашыць гэтае пытанне і адмовіцца ад смяротнага пакарання", - падкрэсліў прадстаўнік Савета Еўропы.

Палітвязні – з’ява недапушчальная

Жан-Луі Ларан даў негатыўную ацэнку таму факту, што ў Беларусі маюцца асобы, якіх называюць палітычнымі зняволенымі. Паводле яго словаў, у дэмакратычным грамадстве наяўнасць палітвязняў недапушчальная, і нават калі ў краіне ёсць хаця б адзін зняволены па палітычных прычынах, такая сітуацыя не ёсць нармальнай.

Спадар Ларан паабяцаў, што ён сам і Савет Еўропы ў цэлым і далей будуць пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека, а таксама са свабодай слова і сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.

Пераслед БХД

Лiдэры БХД пад час сустрэчы з журналiстамi

Лiдэры БХД пад час сустрэчы з журналiстамi

Беларускія ўлады ў апошнія месяцы істотна ўзмацнілі ціск на актывістаў новастворанай Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД), дакументы на рэгістрацыю якой зараз знаходзяцца ў Міністэрстве юстыцыі. Як адзначылі пад час сустрэчы з журналістамі лідэры БХД, апошнім часам многія актывісты арганізацыі, якія сталі заснавальнікамі партыі, трапілі пад моцную хвалю дыскрэдытацыі і запалохвання.

Па словах сустаршыні БХД Аляксея Шэіна, шырокамаштабныя дзеянні і Міністэрства юстыцыі, і Камітэта дзяржаўнай бяспекі, і аддзелаў па ідэалогіі выканкамаў, і іншых спецслужбаў, у тым ліку і Беларускага тэлебачання, сведчаць пра тое, што ёсць спецыяльная дзяржаўная замова на БХД. "Апошнія два месяцы ўлада сваімі рэпрэсіўнымі і абсалютна антызаконнымі дзеяннямі рыхтуе нерэгістрацыю "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі", - упэўнены палітык.

Атакі на актывістаў

Па словах яшчэ аднаго сустаршыні партыі Віталя Рымашэўскага, за гэты перыяд мелі месца дзесяткі выпадкаў, калі падпісантаў заснавальных дакументаў БХД выклікалі ў ідэалагічныя аддзелы выканкамаў, да кіраўніцтва навучальных установаў і прадпрыемстваў, дзе ім пагражалі выключэннем альбо зняволеннем, непрацягам працоўных кантрактаў, калі тыя не адклічуць свае подпісы. У выніку зрабіць гэта былі змушаны пяць чалавек.

Дзяржаўныя СМІ таксама вядуць кампанію паклёпу і дыскрэдытацыі актывістаў БХД і самой арганізацыі. Зараз у судзе Першамайскага раёну Мінску знаходзіцца заява кіраўніцтва БХД аб узбуджэнні справы супраць Першага нацыянальнага тэлеканала, які, па словах Віталя Рымашэўскага, паказаў паклёпніцкі фільм пра партыю і яе актывістаў, пасля чаго ў бацькі аднаго з сустаршыняў арганізацыі Паўла Севярынца здарыўся інфаркт.

Арышты за акцыю

3-га снежня суд Заводскага раёну Мінску прыгаварыў актывістаў руху "Маладая Беларусь" Ягора Баброва і Паўла Пракаповіча да 15 сутак адміністратыўнага арышту, а Андрэя Кузьмінскага – да 7 сутак. Маладзёнаў прызналі вінаватымі ў парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую яны ладзілі 2 снежня ля сталічнага ўнівермага "Беларусь".

У гэты дзень актывісты ўсталявалі ля крамы драўляны шчыт з выяваю вусатай асобы ды подпісам "Не любіш рэжым – кінь у мяне!", а побач размясцілі скрыню з яйкамі. Ноч перад судом затрыманыя маладзёны правялі ў Заводскім РУУС, а зараз яны знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на мінскай вуліцы Акрэсціна, дзе будуць адбываць пакаранне.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар: Юлія Сяткова

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме