1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд тыдня

Суд аштрафаваў удзельнікаў святкавання юбілею незалежнасці Беларусі, лідэры апазіцыі звярнуліся ў Раду бяспекі ААН па спрыянне высвятлення лёсу зніклых палітыкаў і журналіста.

На столе лежит молоток судьи - один из символов правосудия

Апазіцыйныя актывісты атрымалі грашовыя штрафы за ўшанаванне юбілею прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суветэнітэце Беларусі, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы звярнуліся ў Раду бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дзеля высвятлення лёсаў беларускіх палітыкаў і журналіста, зніклых у 1999 і 2000 гадах.

Штрафы за памяць

Вячеслав Сивчик

Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі на 350 тысяч рублёў

У судзе Савецкага раёну Мінску 5 жніўня прайшлі адміністратыўныя працэсы над удзельнікамі мірнае акцыі, прысвечанай дваццатым угодкам абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Суддзя Іна Ляўкова прысудзіла моладзевым актывістам Міколе Дземідзенку й Кацярыне Давыдзік па 105 тысяч беларускіх рублёў штрафу (каля 27 еўра ў пераліку). Калега Ляўковай Аксана Рэлява пакарала лідэра Руху "Разам" Вячаслава Сіўчыка і былога палітвязня Андрэя Кіма штрафамі ў памеры 350 тысяч рублёў (каля 90 еўра ў эквіваленце).

Сведкі абвіначання, якія былі супрацоўнікамі праваахоўных органаў, цвердзілі, што ўсе чацьвёра звінавачаных лаяліся матам у грамадскім месцы, хапалі міліцыянтаў за вопратку, штурхалі іх і цалкам паводзілі сябе неадэкватна. Сведкі з боку абароны прадэманстравалі суддзям фотаздымкі, якія цалкам абвяргалі гэтыя паказанні, аднак служкі Феміды прынялі рашэнне пакараць апазіцыянераў.

Зварот у ААН

Лідэры беларускай апазіцыі і грамадзянскага таварыства звярнуліся ў Савет Бяспекі Арганізацыці Аб’яднаных Нацыяў. Беларусы просяць правесці міжнароднае расследаванне справаў зніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнэсовца Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.

Акция в память об исчезнувших белорусских оппозиционных политиках

Оппазіцыя просіць ААН правесці расследаванне справаў зніклых палітыкаў і журналіста

Пад зваротам падпісаліся былыя кіраўнікі парламента Станіслаў Шушкевіч і Мечыслаў Грыб, экс-намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саннікаў, экс-міністр знешнеэканамічных стасункаў Міхаіл Марыніч ды іншыя вядомыя асобы. Зварот накіраваны міністрам замежных справаў сталых сяброў Рады Бяспекі ААН - Кітаю, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі ды ЗША.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі мяркуе, што такі зварот проста неабходны, і гэта не ёсць чыста палітыкай. "Зніклі не шэраговыя людзі, зніклі палітыкі вельмі высокага рангу. І не можна сабе ўявіць, каб у іншай краіне знік чалавек рангу віцэ-прэм’ера ці міністра, і там бы не адбывалася ніякіх следчых дзеянняў", - падкрэсліў Бяляцкі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Контекст