1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд тыдня (8-12 лютага)

Беларускія правабаронцы падрыхтавалі альтэрнатыўны дзяржаўнаму даклад пра стан з правамі чалавека, маладзёна аштрафавалі за няяўку ў ваенкамат, актывіст апазіцыі судзіцца з дзяржаўнай газетай за паклёп.

На столе лежит судейский молоток - один из символов правосудия

Прадстаўнікі беларускіх правабарончых арганізацый паралельна з дзяржаўнымі структурамі прадставілі ў ААН свой даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў краіне, прызыўнік атрымаў грашовы штраф за адмову прыйсці ў ваенкамат з прычын перакананняў сумлення, актывіст апазіцыі падаў у суд скаргу на дзяржаўную газету за наведзены на яго паклёп.

Альтэрнатыўны даклад у ААН

Рэспубліка Беларусь першы раз за апошнія дзесяць год рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання краінай міжнародных абавязацельстваў у сферы правоў чалавека. Цэлае дзесяцігоддзе такі даклад рыхтавалі выключна праваабаронцы.Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК), Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ), Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый (АНДА) і Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (МФПЧ) 11 лютага прадставілі свой даклад, у якім акрэслены важныя праблемы, што існуюць у галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Здание ООН, перед которым развеваются флаги разных стран

Цэлае дзесяцігоддзе даклад у Савет па правах чалавека ААН рыхтавалі выключна праваабаронцы

Па словах старшыні БХК Алега Гулака, пад час падрыхтоўкі свайго дакладу беларускія правабаронцы не хавалі сваёй дзейнасці ад афіцыйных улад, на этапе падрыхтоўкі даклада яны сустракаліся з дзяржаўнымі структурамі, перш за ўсё з Упраўленнем па гуманітарным супрацоўніцтве і правам чалавека Міністэрства замежных справаў, якое непасрэдна рыхтавала гэты даклад ад Беларусі. Алег Гулак адзначыў, што праваабаронцы выказвалі сваё бачанне праблем, свае думкі аб тым, як сітуацыя можа выпраўляцца. Гэта ж было прадметам іх сустрэчы з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта спадарыняй Пяткевіч”.

Як сказаў кіраўнік БХК, Беларусь пакуль што не цалкам выкарыстоўвае магчымасці і працэдуры, якія па дакументах ААН павінны праводзіцца пры падрыхтоўцы ўніверсальнага перыдычнага агляду. На погляд ААН, дзяржаўны даклад па сітуацыі па правах чалавека павінен рыхтавацца пры шырокіх кансультацыях з грамадствам, а ў Беларусі яны былі недастаковымі. “Грамадскі патэнцыял трэба скарыстоўваць больш актыўна”, - лічыць Алег Гулак.

У дачыненні да СМІ лібералізацыі няма

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна акрэсліла праблемы незалежных СМІ, якія пададзены ў дакуменце.

Па словах кіраўніка БАЖ, апошнім часам не аднойчы з вуснаў высокіх службоўцаў гучала, што Беларусь падзяляе ўсе еўрапейскія каштоўнасці, адна з самых прыярытэтных сярод якіх – свабода выказвання і свабода слова.

Па словах Жанны Літвіной, БАЖ мусіць канстатаваць, што інфармацыйная прастора, сфера, звязаная са свабодай слова, з умовамі дзейнасці СМІ – гэта тая сфера, якая найменш падлягала працэсам лібералізацыі. “Сам гэты факт нас найбольш насцярожвае таму, што набліжаюцца выбарчыя кампаніі, і мы ўжо сёння асцярожна, але канстатуем, што сродкі масавай інфармацыі будуць не ў стане выканаць сваё канстытуцыйнае прызначэнне пад час электаральных кампаній”, - падкрэсліла старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Жанна Литвина

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна

Ак адзначыла Жанна Літвіна, у прыярытэтах БАЖ і патрабаванняў гэтай журналісцкай арганізацыі застаецца спыненне эканамічнай дыскрымінацыі ў дачыненні да незалежных, недзяржаўных СМІ, маецца на ўвазе непераадольная праблема распаўсюду незалежных грамадска-палітычных газет. Па словах Літвіной, на жаль, няма палітычнага рашэння, гэта праблема застаецца, як і раней, актуальнай. “Ёсць яшчэ праблемы доступу да інфармацыі, акрэдытацыі, праблемы ўзаемадзеяння з ідэалагічнымі аддзеламі, якія робяцца бар’ерамі на шляху журналіста да атрымання інфармацыі”, - сказала кіраўнік БАЖ.

Пазітыв и праблемы “трэцяга сектару”

Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падксрэсліў, што праваабаронцы аб’ектыўна ставіліся да падрыхтоўкі дакумента, таму не маглі абмінуць і тыя пазітыўныя змяненні, якія адбываліся ў Беларусі.

Паводле праваабаронцы, Беларусь зрабіла такія крокі, як адмена штампаў у пашпарты грамадзян аб перасячэнні мяжы, адмяніла інстытут прапіскі, увёўшы інстытут рэгістрацыі, адменены такія рашэнні, як рашэнне Мінгарвыканкаму аб запрашэнні іншагародніх працоўных у Мінск, калі фірмы абавязваліся за кожнага плаціць грошы. “Таксама мы адзначаем такія крокі, як гатоўнасць Беларусі да абмеркавання ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне”, - адзначыў Валянцін Стэфановіч.

У дакладзе правабаронцаў акрэслена разам з іншымі праблема стварэння і рэгістрацыі няўрадавых арганізацыяў, перашкоды, якія ставараюцца ўладай у гэтым напрамку. Па словах юрыста Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Юрыя Чавусава, колькасць арганізацый “трэцяга сектару” за апошняе дзесяцігоддзе застаецца нязменнай – 2250 плюс-мінус 20-30 арганізацый.

“У 2003 годзе іх было 2248, а напачатку гэтага – 2225, а гэта пацвярджае меркаванне, што грамадскі сектар у Беларусі не расце”, - рэзюмаваў юрыст.

Съезд Ассамблеи НГО

Колькасць арганізацый “трэцяга сектару” за апошняе дзесяцігоддзе застаецца нязменнай

Штраф адмоўніку і зыск на дзяржаўнае выданне

11 лютага суддзя Савецкага раёна Мінска Алена Дзічкоўская прыгаварыла прызыўніка Яўгена Якавенку да штрафу ў памеры 175 тысяч беларускіх рублёў (у пераліку каля 50 еўра). Маладзёна абвінавацілі ў нез’яўленні без вартых прычын у ваенкамат “на мерапрыемствы прызыву”.

Яўген Якавенка адмаўляецца служыць у войску з-за перакананняў сумлення. 2 лютага ён ужо трэцім разам накіраваў у адпаведныя дзяржаўныя структуры просьбу даць яму магчымасць прайсці альтэрнатыўную службу, але адказу так і не атрымаў. Нагадайма, што 1 лютага суд Мінскага раёну прыгаварыў да трох месяцаў артышту прызыўніка Івана Міхайлава, які адмовіўся служыць у арміі з рэлігійных перакананняў.

Суд горада Бабруйска і Бабруйскага раёну прыняў да разгляду зыск актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Сяргея Еўдакімовіча на друкаванае выданне гарадскога выканкаму “Бабруйскае жыццё” аб абароне гонару і годнасці. Сяргей Еўдакімовіч просіць спагнаць з адказніка 25 мільёнаў беларускіх рублёў (больш за 6 300 еўра ў пераліку) за абразлівую публікацыю, якая з’явілася ў гэтай газеце пад час апошніх парламенцкіх выбараў. Актывіст яшчэ і грамадскай арганізацыі “Грамадзянскі форум”, Сяргей Еўдакімовіч (медык з чатырнаццацігадовым стажам) балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пад час кампаніі 2008 году.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме

Также по теме