1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

За нацыянальны сцяг у актывіста апазіцыі адабралі кампутар, у Салігорску затрымалі маладафронтаўцаў, за інтерв’ю з прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта незалежны журналіст трапіў у пастарунак.

Символ правосудия - молоток судьи на столе

У гарадоцкага актывіста апазіцыі канфіскавалі кампутар у якасці кампенсацыі штрафу за акцыю з нацыянальным сцягам, у раёне помніка Леніна ў Салігорску міліцыянты затрымалі сябраў "Маладога фронту", у Віцебску падчас інтэрв’ю з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі затрыманы незалежны журналіст.

Кампутар у якасці штрафа

Задержание оппозиционера с национальным бело-красно-белым флагом

Беларускія апазіцыянеры па-за законам

У актывіста апазіцыйнага руху, жыхара Гарадка Леаніда Аўтухова судовыя выканаўцы адабралі кампутар у кошт штрафу, які быў накладзены на яго за акцыю з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Па словах Аўтухова, ён і да сёння не мае сродкаў, каб сплаціць штраф у памеры 1 мільёна 400 тысячаў беларускіх рублёў - каля 340 еўра, які быў на яго накладзены яшчэ ў жніўні 2009 году.

Леанід Аўтухоў з’яўляецца кіраўніком Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ, і з гэтае прычыны ён ужо тры гады не можа ўладкавацца на працу. Паводле яго словаў, усе кіраўнікі мясцовых прадпрыемстваў і ўстановаў ведаюць яго як апазіцыянера і не жадаюць, каб Аўтухоў "псаваў калектыў".

Яшчэ летась маёмасць Аўтухова была апісаная, нягледзчы на тое, што мужчына штомесяц сплочваў невялікую суму штрафу. А 11 лістапада фіскалы забралі ў яго кампутар і друкавальную машынку, бо ніякіх іншых каштоўнасцяў у актывіста Партыі БНФ няма.

Затрыманні маладафронтаўцаў

У гадавіну кастрычніцкага перавароту 7 лістапада ў Салігорску былі затрыманыя актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі Міжнароднага моладзевага аб’яднання "Малады фронт" Іван Шыла і Андрусь Тычына. Маладзёны прагульваліся непадалёк ад помніка Леніну, дзе мелася адбыцца ўрачыстае ўскладанне кветак да ўзножжа абеліска.

На галоўнай плошчы горада актывісты "Маладога фронту" разгарнулі плакат і літаральна праз паўхвіліны былі затрыманыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Милиционер закрывает рукой объектив фотокамеры

У такіх умовах працуюць журналісты ў Беларусі

На затрыманых склалі пратакол за парушэнне артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях за арганізацыю несанкцыянаванага пікетавання. Апроч таго, Андруся Тычыну сілаю адвезлі ў ваенкамат, нягледзчы на тое, што быў выходны дзень, дзе выпісалі павестку на медкамісію, пасля чаго адпусцілі.

У пастарунак за інтэрв’ю

У Віцебску 8 лістапада супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы незалежны журналіст Уладзімір Старавераў, які браў інтэрв’ю ў патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Правальскага. Журналіста даставілі ў Чыгуначны РАУС абласнога цэнтра, дзе правялі допыт. Ва Уладзіміра Стараверава міліцыянты пыталіся, дзе той узяў відэакамеру, а таксама чаму ён здымаў размову з Правальскім.

Журналіст адмовіўся даваць паказанні, бо палічыў, што яго затрымалі беспадстаўна. Уладзіміра Стараверава пратрымалі ў пастарунку больш за паўтары гадзіны, пасля чаго адпусцілі без складання пратакола, хаця ўчастковы міліцыянт Сяргей Казлоў запэўніваў, што журналіст яго абражаў і не падпарадкоўваўся законным патрабаванням прадстаўніка ўлады. Справа ў тым, што Казлоў забараняў журналісту здымаць размову з міліцыянтам, які выказваў яму прэтэнзіі.

Пра тое, што міліцыянт сам спрабаваў справакаваць журналіста на бойку, сведчыць відэазапіс на камеры. У выніку Уладзімір Старавераў нават не паспеў пагутарыць з Уладзімірам Правальскім. Па словах апошняга, паводзіны міліцыянтаў сведчаць пра тое, што ніякай свабоды слова ў Беларусі не існуе.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Контекст