1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

Улады збіраюцца запрасіць экспертаў АБСЕ для вывучэння абставін смерці журналіста Алега Бябеніна, у пастарунку жорстка абышліся з актывістамі кампаніі "Гавары праўду", анархісты зноў апынуліся ў РУУСе.

Молоток судьи на столе

Афіцыйны Мінск прыняў рашэнне запрасіць крыміналістаў з краінаў-удзельніц АБСЕ для расследвання смерці апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна, над затрыманымі актывістамі кампаніі "Гавары праўду!" здзекваліся ў міліцэйскім пастарунку, пасля вызвалення з ізалятара часовага ўтрымання анархісты зноў апынуліся ў вязніцы.

Улады запрасілі замежных крыміналістаў

Афіцыйны Мінск вырашыў запрасіць экспертаў-крыміналістаў з краінаў-удзельніц АБСЕ для вывучэння абставінаў смерці заснавальніка і кіраўніка апазіцыйнага сайту "Хартыя-97" Алега Бябеніна, якога знайшлі павешаным на ўласным лецішчы ўвечары 3 верасня.

Паводле словаў прэсавага сакратара беларускага Міністэрства замежных справаў Андрэя Савіных, гэта "беспрэцэдэнтны захад у юрыдычнай прыктыцы не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе". Як адзначыў Савіных, такія крокі з боку Беларусі выкліканыя "здзіўленнем і заклапочанасцю" афіцыйнага беларускага боку "рознымі выказваннямі, якія з’явіліся ў выступах не толькі СМІ, але і асобных прадстаўнікоў розных міжнародных структураў".

венки на могиле Олега Бебенина

Сябры і калегі Алега Бебеніна не вераць у яго самазабойства

Супрацоўнікі праваахоўных і следчых органаў яшчэ да заканчэння судова-медыцынскай экспертызы заяўлялі, што апазіцыйны журналіст дабраахвотна засіліўся, але калегі і сябры Алега Бябеніна катэгарычна не прымаюць афіцыйную версію, паколькі, з іх меркавання, у абставінах гібелі журналіста маецца шэраг нестыковак.

" Папулісцкі трук "

Старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэту (БХК) Гары Паганяйла лічыць, што запрашэнне экспертаў АБСЕ праз столькі дзён пасля трагедыі не мае сэнсу. На думку юрыста, гэта "чыста папулісцкі трук, і на яго наўрад ці купяцца заходнія эксперты, бо яны разумеюць, з чым гэта звязана".

Па словах былога суддзі і адваката, ніводзін эксперт-крыміналіст, ніводзін судмедэксперт не будзе займацца паўторнай экспертызаю, калі ім не далі магчымасці ўдзельнічаць у першапачатковых дзеяннях, аглядзець месца здарэння, даследваць іншыя абставіны, якія маглі б даць хоць нейкую зачэпку для вылучэння іншай версіі. "Таму гэта непатрэбна", - упэўнены Гары Паганяйла.

Здзекі ў пастарунку

Вечарам 9 верасня ў Мінску былі затрыманыя 12 актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", якія прыйшлі на матч Кантынентальнай хакейнай лігі паміж камандамі "Дынама" (Мінск) і "Тарпеда" (Ніжні Ноўгарад). Маладзёны былі апранутыя ў майкі з лагатыпамі згаданае кампаніі. Усіх затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёну Мінску.

скриншот сайта кампанииГовори правду!

Актывістаў кампаніі "Гавары праўду!" затрымлівалі ўжо неаднаразова

Па словах прэсавага сакратара кампаніі "Гавары праўду!" Юліі Рымашэўскай, паводзіны супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да актывістаў былі вельмі жорсткімі: людзей прымушалі зняць майкі, а з тых, хто адмаўляўся гэта зрабіць, іх папросту зрывалі. У маладзёнаў узялі адбіткі пальцаў і адзнялі затрыманых на відэа.

Апроч таго, як адзначыла Юлія Рымашэўская, у дачыненні да актывістаў у пастарунку выкарыстоўваліся фізічныя здзекі. Напрыклад, як юнакоў, гэтак і дзяўчат ставілі на так званую расцяжку, рабілі ім "ластаўку". У выніку міліцыянты не склалі ніводнага пратаколу, і факты фізічных здзекаў нідзе не зарэгістраваныя. Гэтым часам усе, хто быў затрыманы 9 верасня, рыхтуюцца падаць скаргі на супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС беларускае сталіцы.

Затрымалі за бойку падушкамі

А днём раней у Мінску супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі каля 50 чалавек. Яны ўдзельнічалі ў бойцы падушкамі, прымеркаванай да Дня беларускай вайсковай славы, які традыцыйна адзначаецца беларускай дэмакратычнай супольнасцю 8 верасня.

Затрыманні адбыліся ў раёне Бульвара Мулявіна ў цэнтры сталіцы. Удзельнікаў несанкцыянаванага мерепрыемства даставілі ў розныя раённыя ўпраўленні ўнутраных справаў. Пратрымаўшы маладзёнаў у пастарунках некалькі гадзінаў, іх адпусцілі без складання пратаколаў.

Анархісты зноў у вязніцы

9 верасня на волю мусілі выйсці сямёра анархістаў, супраць якіх 3 верасня была ўзбуджаная крымінальная справа па факце нападу на амбасаду Расійскай Федэрацыі, які адбыўся позна ўвечары 30 жніўня. У чацвер тэрмін іх затрымання скончыўся, але на волю маладыя людзі так і не выйшлі.

9 верасня іх вызвалілі з ізалятару часовага ўтрымання, што знаходзіцца на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, але адразу ж адвезлі ў РУУС Ленінскага раёну беларускае сталіцы. Прычына такіх дзеянняў праваахоўных органаў пакуль невядомая.

Аўтар: Артур Смірноў, Вільня
Рэдактар : Вікторыя Заранка

Контекст