1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

Былы народны дэпутат СССР Юры Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць сканфіскаваную маёмасць, палітпрызыўніка Андрэя Цянюту пасадзілі на гаўпвахту, праваабаронцы выступаюць у падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

На столе лежит книга и молоток судьи - один из символов правосудия

Сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі, экс-дэпутат Вярхоўнага Савету СССР Юры Варонежцаў накіраваў скаргу ў суд, каб вярнуць незаконна адабраную маёмасць, актывіста "Маладога фронту" Андруся Цянюту пакаралі дзесяццю суткамі гаўптвахты, беларускія праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыка ААН па катаваннях з заяваю ў абарону палітвязня Мікалая Аўтуховіча.

Скарга ў суд

Былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) і сябра Палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Юры Варонежцаў накіраваў у суд Цэнтральнага раёна Мінска скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Гомельскага абласнога ўпраўлення ўнутраных справаў.

Милиционер задержал одного из участников акции протеста

18 траўня Гомельскага абласнога ЎЎС зладзілі ў кватэры Юрыя Варонежцава ператрус

18 траўня бягучага году праваахоўнікі з гэтай структуры зладзілі ў кватэры Юрыя Варонежцава ператрус, у выніку якога адабралі ўласную маёмасць, а таксама маёмасць сям’і грамадзянскага актывіста і журналіста. У той дзень па ўсёй краіне адбыліся затрыманні і ператрусы ў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", адным з якіх і з’яўляецца палітык і журналіст.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, сярод іншага Юры Варонежцаў у скарзе згадвае пра адабраныя рэчы сваёй непаўнагадовай дачкі і сына - інваліда з дзяцінства, а таксама 5 400 даляраў ЗША. Апошняе выманне, па словах Варонежцава, пагоршыла жыццё сям’і, галоўным чынам дзяцей. Паводле заяўніка, міліцыянты падчас вобшуку не маглі патлумачыць, якія "прылады злачынства, дакументы і каштоўнасці будуць забірацца, ці могуць яны мець значэнне для невядомай крымінальнай справы".

Юры Варонежцаў просіць суд абавязаць упраўленне дазнання УУС Гомельскага аблвыканкаму вярнуць яму асабістыя рэчы і грошы, якія без разбору былі забраныя з яго кватэры і належаць сям’і. Папярэднія звароты ў Генеральную пракуратуру і непасрэдна ў Ленінскі РУУС Мінска, які распачынаў крымінальную справу ў дачыненні да актывістаў грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!", вынікаў не далі. Начальнік Ленінскага РУУС паведаміў, што скарга спадара Варонежцава разгледжаная і далучаная да матэрыялаў крымінальнай справы. Адказу з Генеральнай пракуратуры няма і да сённяшняга дня.

Николай Автухович

Беларускія праваабаронцы звяртаюць увагу на парушэнне права Аўтуховіча на атрыманне медычнае дапамогі

У абарону палітвязня

Камітэт у абарону рэпрэсаваных "Салідарнасць" разам з Праваабарончым цэнтрам "Вясна" накіравалі тэрміновую супольную заяву на імя Спецыяльнага дакладчыка ААН па катаваннях. Прычынаю сталі ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі былога ваўкавыскага прадпрымальніка, прызнанага "Міжнароднай амністыяй" вязнем сумлення Мікалая Аўтуховіча.

Беларускія праваабаронцы звяртаюць увагу на парушэнне права Аўтуховіча на атрыманне медычнае дапамогі. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў лічаць, што гэта з’яўляецца "праяваю катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных і прыніжаючых годнасць відаў абыходжання з боку адміністрацыіі следчага ізалятара № 1 і Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі".

Праваабаронцы далучылі да сваёй заявы копіі афіцыйных адказаў на патрабаванні Мікалая Аўтуховіча аб прадастаўленні яму тэрміновай медычнай дапамогі. Копіі сваёй заявы праваабаронцы накіравалі таксама ў Сетку дамоў правоў чалавека, у Нарвежскі Хельсінскі камітэт, іншыя міжнародныя арганізацыі. Крыху раней у падтрымку Мікалая Аўтуховіча зарам з "Вясной" выступіла Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека.

Медосмотр призывников в белорусскую армию

Актывіста "Маладога фронту" Андрэя Цянюту, ў Беларусі называюць палітычным прызыўніком

Гаўптвахта для палітпрызыўніка

Актывіста "Маладога фронту" Андрэя Цянюту, якога ў Беларусі называюць палітычным прызыўніком, 29 чэрвеня пакаралі дзесяццю суткамі гаўптвахты і накіравалі для адбыцця пакарання ў Мінск. Андрэй Цянюта служыць у адной з вайсковых частак у Віцебску. Як сцвярджаюць у "Маладым фронце", пад час нясення службы ў актывіста шматкроць узнікалі непаразуменні з кіраўніцтвам вайсковай часткі па палітычных пытаннях.

На маладафронтаўца, паводле яго сведчанняў, аказвалі ўціск за тое, што ён ужывае ў войску беларускую мову, а таксама за тое, што ён распавядаў саслужбоўцам пра магчымасці несці альтэрнатыўную грамадзянскую службу, у выніку чаго трое жаўнераў напісалі заявы на праходжанне такой службы. Варта адзначыць, што за некалькі дзён да пакарання Андрэя Цянюту не адпусцілі ў законны адпачынак, калі юнак планаваў паехаць на Дзень народзінаў маці.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў
Рэдактар :Уладзімір Дорахаў

Контекст