1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Правы чалавека ў Беларусі: агляд падзеяў тыдня

Беларускіх праваабаронцаў аштрафавалі за пікет супраць смяротнага пакарання, папярэджанне БАЖу з боку Мінюсту засталося ў сіле, магілёўскія міліцыянты затрымалі валянцёрак з Нямеччыны.

Символ правосудия - молоток судьи на столе

Беларускія праваабаронцы асуджаны за акцыю пратэсту супраць расстрэлу двух грамадзян, прыгавораных да смяротнага пакарання, Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Магілёве затрымалі нямецкіх валанцёрак.

Штраф за пікет

Суд Ленінскага раёну Мінску аштрафаваў беларускіх праваабаронцаў, якія 23 сакавіка ля будынку Адміністрацыі прэзідэнта зладзілі акцыю пратэсту супраць прывядзення ў выкананне пры канцы мінулага тыдня двух смяротных выракаў. Старшыню праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, а таксама Валянціна Стэфановіча і Ірыну Тоўсцік пакаралі штрафам у памеры семнаццаць з паловай тысяч рублёў (каля чатырох еўра ў пераліку) за правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Правозащитник Алесь Беляцкий

Правабаронца Алесь Бяляцкі

Справа ў тым, што, нягледзячы на частыя апошнім часам у эшэлонах улады размовы пра верагоднасць увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, у Беларусі зноў былі расстраляныя два чалавекі. Па словах кіраўніка юрыдычнае камісіі Беларускага Хельсінскага камітэту (БХК) Гары Паганяйлы, гэтае рашэнне выглядае грубай недарэчнасцю ва ўмовах, калі Беларусь удзельнічае ў праграме Еўразвязу "Усходняе партнёрства", а наяўнасць смяротнага пакарання перашкаджае краіне стаць сябрам Рады Еўропы.

"Сам па сабе факт расстрэлу, калі Камітэт па правах чалавека ААН накіраваў ноту Міністэрству замежных справаў Беларусі з просьбаю не расстрэльваць гэтых грамадзян да разгляду скаргі, ёсць жорсткай знявагай міжнароднага права", - лічыць праваабаронца.

Вярхоўны суд на баку Мін'юста

Вярхоўны суд Беларусі пакінуў у сіле папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Мін'юст сцвярджае, што на пасведчанні БАЖ нібыта неправамерна змешчаны надпіс "Прэса", у той час як БАЖ не з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі.

Апроч таго, лічыць Мін'юст, дзейнасць Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ не прадугледжана статутам арганізацыі і выходзіць за межы статутных задач Беларускай асацыяцыі журналістаў. Як заявіла ў заключным слове пракурор, з матэрыялаў БАЖ вынікае, што Цэнтр прававой абароны СМІ з’яўляецца структурным падраздзяленнем журналісцкай арганізацыі, а гэта супярэчыць яе статуту.

Председатель БАЖ Жанна Литвина

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна

Да таго ж, на сайце БАЖ змешчана інфармацыя пра мэты дзейнасці асацыяцыі, якія, на думку Мінюста, не адпавядаюць статутным. Суд мае на ўвазе раздзел "Пра БАЖ", дзе пра асноўныя мэты дзейнасці распавядаецца ў адвольнай форме, а не цытатамі са статуту арганізацыі.

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна кажа, што рашэнне Вярхоўнага суда накіравана на абмежаванне дзейнасці незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Паводле словаў Жанны Літвіной, сваім рашэннем Вярхоўны суд яшчэ раз пацвердзіў забарону ў Беларусі на незалежную журналістыку. "Не спрацоўвалі ніякія аргументы, нягледзячы на тое, што мы прадастаўлялі суду ўзоры журналісцкіх пасведчанняў Саюзаў журналістаў Расіі, Нямеччыны, Даніі, Міжнароднай федэрацыі журналістаў, дзе паўсюль пазначана слова "Прэса", - падкрэсліла старшыня БАЖ.

Затрыманне валанцёрак

У Магілёве 24 сакавіка былі затрыманыя дзве нямецкія валанцёркі - Зольвайг Шорыс (Solveig Schories) і Зузане Паўль (Susanne Paul), якіх запрасілі на сустрэчу студэнты мясцовага педагагічнага ўніверсітэту. Міліцыянты даставілі дзяўчын у Ленінскі раённы аддзел унутраных справаў па абвінавачанню ў незаконнай дзейнасці. Нямецкія валанцёркі прыехалі ў Беларусь некалькі месяцаў таму па запрашэнню Фонду "Блакітныя берагі", які працуе з дзецьмі-інвалідамі з мастацікмі здольнасцямі.

Зольвайг Шорис и Зузанне Пауль

Нямецкія валанцёркі Зольвайг Шорыс і Зузане Паўль

Зузане Паўль паведаміла "Нямецкай хвалі", што яе з сяброўкай абвінавацілі ў наведванні ў Магілёве навучальных ўстановаў, куды яны хадзілі дапамагаць праводзіць урокі нямецкай мовы. Немкам сказалі, што гэтага нельга рабіць без дазволу рэктара ўніверсітэту ці дырэктара школы. "Нас пыталіся, чым мы займаемся ў тутэйшым універсітэце, якія размовы вядзем, з кім размаўляем, праз каго пачалі прыходзіць у магілёўскія навучальныя ўстановы, а потым міліцыянты хацелі даведацца, чым мы займаемся ў фондзе "Блакітныя берагі", - паведаміла Зузане Паўль.

Нямецкія валанцёркі не разумеюць, у чым прэтэнзіі да іх з боку беларускіх праваахоўных органаў, і спадзяюцца, што пасля вяртання пашпартоў, якія былі ў іх адабраныя ў дзень затрымання, ім не давядзецца быць дэпартаванымі з Беларусі.

Аўтар: Генадзь Канстанцінаў

Рэдактар: Уладзімір Дорахаў

Контекст

Аудио- и видеофайлы по теме