1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Праваахоўныя органы зацікавіліся сябрамі “Маладога фронту”, якія трымаюць галадоўку

Актывістамі «Маладога фронту», якія трымаюць галадоўку ў Салігорску, зацікавіліся праваахоўныя органы. Як паведаміў удзельнік галадавання Іван Шыла, з ранку ў кватэру пазваніў капітан міліцыі, якога суправаджаў чалавек у цывільным. Супрацоўнік міліцыі пацікавіўся ў маладзёнаў, якія яны выстаўляюць патрабаванні. Праз зачыненыя дзверы маладафронтаўцы распавялі пра мэты сваёй галадоўкі. Пасля таго, як гутарка з візіцёрамі скончылася, юнакі з балкону ўбачылі людзей у цывільным, якія групкамі прагульваліся пад іх вокнамі. Апрача таго, відэакамера, якая размешчаная на ўзвышшы аб'яднання «Беларуськалій» і звычайна здымае цэнтральную гарадскую плошчу, павернутая ў бок кватэры, дзе знаходзяцца сябры «Маладога фронту». Тым часам, да галадоўкі з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед актывістаў далучыліся мінскія і гарадзенскія сябры “Маладога фронту”. Сваёй адмовай ад ежы яны хочуць прыцягнуць увагу грамадзтва да палітычнага пераследу, які мае месца ў Беларусі.