1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Праваабарончы цэнтр “Вясна” рыхтуе дакументальную кнігу пра падзеі 19-25 сакавіка

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся да ўсіх асуджаных і затрыманых у перыяд 19-25 сакавіка з мэтай збірання унікальных гісторый ахвяраў палітычных рэпрэсій. Інфармацыя пра затрыманні, арышты, знаходжанне ў камерах, несправядлівыя суды будзе змешчаная на сайтах, а пасля на гэтай аснове будзе выдадзеная дакументальная кніга на беларускай, рускай, англійскай і нямецкай мовах. Свае гісторыі і каардынаты ўкладальнікі кнігі просяць дасылаць на адрас viasna@spring96.org.