1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Праваабарончы цэнтр «Вясна» пратэстуе супраць асуджэння Аляксандра Казуліна

Праваабарончы цэнтр "Вясна" выказвае рашучы пратэст супраць вынясення абвінаваўчага прысуду былому кандыдату на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прафесару Аляксандру Казуліну. «Мы лічым асуджэнне Аляксандра Казуліна, аднаго з альтэрнатыўных існай уладзе ўдзельнікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі палітычна матываваным, звязаным выключна з яго актыўнай палітычнай дзейнасцю», -- заяўляюць праваабаронцы. Тэрміновую заяву з патрабаваннем вызваліць Казуліна прыняў таксама Дзяржаўны дэпартамент ЗША.