1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Праваабаронцы фіксуюць факты адлічэння студэнтаў-удзельнікаў акцый пратэсту 19-25 сакавіка

Беларускія праваабаронцы фіксуюць факты адлічэння з навучальных установаў студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту апазіцыі з 19 па 25 сакавіка. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што ўжо былі адлічаны некалькі чалавек з педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, медыцынскай і педагагічнай вучэльняў Мінску. Між тым грамадскі камітэт у абарону рэпрэсаваных пры штабе Аляксандра Мілінкевіча абяцае, што ўсе студэнты, адлічаныя па палітычный матывацыі, працягнуць адукацыю ў замежных навучальных установах.