1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Праблемы залішняй вагі ў Нямеччыне

Ад 7 да 8 адсоткаў нямецкіх падлеткаў пакутуюць ад атлусцення. Які сэнс мае патрабаваць нешта ад дзяцей і падлеткаў, калі залішнюю вагу ў Нямеччыне маюць дзве траціны дарослых мужчынаў і палова жанчынаў?

default

Больш за палову нямецкіх вучняў не снедаюць дома, затое на шляху ў школу і на перапынках з’ядаюць безліч усялякіх “снікерсаў”, “чыпсаў” і іншых “каларыйных бомбаў”. Пры гэтым дзеці вельмі мала рухаюцца: прыблізна на гадзіну ў суткі менш, чым яшчэ 10 альбо 20 гадоў таму. Міністр па абароне правоў спажыўцоў Рэнатэ Кюнаст падсумоўвае несуцяшальныя вынікі:

«Становішча цяпер такое: ад 7 да 8 адсоткаў падлеткаў пакутуюць ад атлусцення. Іх колькасць стала павялічваецца. Гэта – надзвычайныя выпадкі. А калі гаварыць пра залішнюю вагу, то гэта у Нямеччыне – кожнае пятае дзіця і кожны трэці падлетак”.

Але які сэнс мае патрабаваць нешта ад дзяцей і падлеткаў, калі залішнюю вагу ў Нямеччыне маюць дзве траціны дарослых мужчынаў і палова жанчынаў. Ёсць з каго браць прыклад. Па ўсіх тэлеканалах паказваюць ток-шоў, дзе жахліва тоўстыя дзядзькі і цёткі запэўніваюць, што ганарацца кожным грамам свайго любімага цела і пры гэтым адчуваюць сябе выдатна. Пры гэтым міністр па абароне правоў спажыўцоў Рэнатэ Кюнаст перакананая ў тым, што залішняя вага штогод абыходзіцца нямецкаму насельніцтву ў 71 міліярд эўра. Яна лічыць, што вінаватыя ў гэтым ў першую чаргу канцэрны харчовай прамысловасці і іх реклама:

« Нядаўна я ўбычыла рэкламу фруктовага батончыка. Я стаяла перад тэлевізарам і не верыла сваім вачам. Там дзеці на рынку просяць маці : „ Мама, мама, купі нам садавіны ! ”. Яны падыходзяць да латка з садавінаю, і гандляр замест яблыкаў альбо суніцаў працягвае дзецям вось гэты батончык. Мама зіхаціць ад шчасця. Між тым, у гэтым самым батончыку цэлых 400 калорыяў!”

Як ні парадаксальна, чым ніжэйшыя ў людзей прыбыткі, тым вышэйшая іх вага. А чым лепей адукацыя, тым зграбнейшая фігура. Па выніках сацыялагічных даследванняў, у бацькоў, якія скончылі толькі агульнаадукацыйную школу, дзеці вырастаюць тоўстымі ў тры разы часцей, чым у тых, хто скончыў гімназію.