1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Польшча патрабуе прызнання Саюзу палакаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс

Спікер польскага сенату Богдан Барусевіч заявіў, што пытанне пра Саюз палякаў у Беларусі ёсць адным з галоўных на шляху нармалізацыі беларуска-польскіх стасункаў. Паводле Барусевіча, толькі пасля прызнання афіцыйным Мінскам кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс мажлівы прагрэс у адносінах паміж Мінскам і Варшавай. Анжаліка Борыс была абраная лідэрам Саюзу палякаў увесну мінулага году. Аднак Міністэрства юстыцыі Беларусі не прызнала вынікі з’езду арганізацыі. Пасля гэтага быў праведзены новы з’езд і абранае новае кіраўніцтва Саюзу палякаў, якое ўжо не прызнала Варшава. Польскі бок заяўляў, што беларускія ўлады шляхам правядзення паўторнага з’езду грамадскай арганізацыі імкнуліся паставіць на чале арганізацыі падкантрольнае кіраўніцтва.