1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Польшча выказвае салідарнасць з ахвярамі Чарнобылю і асуджае арышты ў Мінску

Польскі Сэйм прыняў сёння дзве адмысловыя ўхвалы. Першая з іх прысвечаная ХХ гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. Як адзначаецца ў дакуменце, свет павінен памятаць “аб асаблівай салідарнасьці з народамі Беларусі і Украіны, якія найбольш пацярпелі і працягваюць цярпець у выніку катастрофы”. У другой ўхвале дэпутаты рэзка асуджаюць ўчарашнія затрыманні апазіцыйных лідэраў. Як паведаміў дэпутат Сэйму Кшыштаф Лісэк, гэты захад беларускай улады з’яўляецца абсалютным скандалам, а таксама яшчэ аднім доказам таго, што для ўраду Беларусі міжнародныя дэмакратычныя стандарты ня маюць ніякага значэння.