1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Польскі дыпламат Марыюш Машкевіч датэрмінова выйшаў на волю

7 красавіка польскі дыпламат Марыюш Машкевіч датэрмінова выйшаў на волю. Сёння ці заўтра ён вернецца ў Варшаву. Нагадаем, што Марыюш Машкевіч, былы пасол Польшчы ў Беларусі, быў асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту за удзел у несанкцыянаванай акцыі. Літаральна праз некалькі дзён пасля знаходжання ў турме ён быў шпіталізаваны з падазрэннем на інфаркт. Бацька былога пасла Ежы Машкевіч распачаў галадоўку каля беларускай амбасады ў Варшаве, пасля чаго прэм’ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч запатрабаваў ад беларускіх уладаў тэрміновага вызвалення польскага грамадзяніна. Учора МЗС Беларусі паведаміў, што гатовы зрабіць жэст добрай волі датычна да былога пасла Польшчы. Між тым раней прадстаўнікі праваахоўчых органаў настойвалі на тым, каб пасля выпіскі са шпіталю Марыюш Машкевіч адбыў яшчэ 10 сутак арышту.