1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Полацкая міліцыя адпусціла Мілінкевіча

Полацкая міліцыя не мае прэтэнзіяў да лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча і ягонага аўтамабілю, які быў затрыманы ўвечары 26 ліпеня недалёка да раённага цэнтра. Палітык накіроўваўся ў вёску Малое Сітна Полацкага раёну, дзе адбывае пакаранне адзін з лідэраў моладзевага апазіцыйнага руху Павал Севярынец. Паводле прэс-сакратара Мілінкевіча Паўла Мажэйкі, машына палітыка была адпушчана праз гадзіну пасля затрымання. У багажніку былі знойдзены паперы, датычныя мінулых прэзідэнцкіх выбараў і якія з’яўляюцца часткай асабістага архіву Мілінкевіча. Ва ўпраўленні ўнутраных справаў быў складзены пратакол, паводле якога матэрыялы не ўяўляюць грамадскай небяспекі. Нягледзячы на інцыдэнт, Мілінкевіч сустрэўся з Паўлам Севярынцам. Лідэр аб’яднаных дэмакратаў выказаў падтрымку моладзеваму актывісту і перадаў яму прадукты харчавання і кнігі.