1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Паўлу Севярынцу адмоўлена ў датэрміновым вызваленні

Як паведамила спецкамендатура ў пасёлку Ветрына Полацкага раёна Віцебскай вобласці прычынай адмовы стала тое, што Севярынец не стаў на шлях выпраўлення, каяння і супрацоўніцтва з адміністрацыяй.

Рашэнне заснавана на тым, што Павел Севярынец не запісаўся своечасова ў культурна-масавую секцыю. Нагадаем, ён быў абвінавачаны ў арганізацыі 18-19 кастрычніка 2004 года ў Менску масавых несанкцыянаваных выступаў супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму. 31 траўня 2005 году суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў яго да трох гадам абмежавання волі ("хімія"). У сувязі з амністыяй гэты тэрмін скарочаны на год. У цяперашні час Севярынцу застаўся адзін год "хіміі".