1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пачобут і Пісальнік пакараныя штрафамі

Камандоўца Гарадзенскага памежнага атраду палкоўнік Абызаў пакараў за парушэнне знаходжання ў памежнай зоне Анджэя Пісальніка—галоўнага рэдактара газеты “Glos znad Niemna” у эміграцыі” і Андрэя Пачобута—галоўнага рэдактара часопіса “Magazyn Polski”. Кожны з іх аштрафаваны на дзесяць базавых адзінак, гэта—290 тысячаў рублёў. Памежнікі затрымалі журналістаў на пад’ездзе да мястэчка Сапоцкін Гарадзенскага раёну, куды яны накіроўваліся на калядную сустрэчу з актывістамі Саюзу Палякаў Беларусі. На іх склалі адміністратыўныя пратаколы за парушэнне рэжыму знаходжання ў памежнай зоне і адпусцілі. Цяпер пратаколы разгледзеў камандоўца памежнага атраду. Абодва актывісты — жыхары Горадні, для наведвання Сапоцкіна ўсім гарадзенцам патрэбны спецыяльны пропуск.