1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Пасядзелкі-2006" для беларускіх журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў зладзіла нефармальную сустрэчу для беларускіх журналістаў, што адбылі пры канцы сакавіка адміністратыўныя пакаранні. Спатканне з сімвалічнай назвай "Пасядзелкі-2006" прайшло ў лесе пад Мінскам. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор'е, у сустрэчы ўзялі ўдзел каля двух дзесяткаў журналістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Ганаровым госцем імпрэзы быў рэжысёр Валерый Мазынскі. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі сімвалічныя "турэмныя" падарункі: алюмініевыя кубкі з налепкай "Пасядзелкі-2006" на дне. Кожны меў магчымасць выступіць з кароткай прамовай і распавесці, дзе і за што ён адбываў пакаранне, што з перажытага найбольш уразіла і запомнілася. Удзельнікам сустрэчы раздалі копіі лістоў, якія БАЖ атрымаў з Пракуратуры Мінску і ГУУС Мінгарвыканкаму ў адказ на скаргі арганізацыі адносна парушэння правоў затрыманых журналістаў. Сцвярджэнні афіцыйных структураў наконт выканання імі ўсіх патрабаванняў да ўмоваў утрымання зняволеных зусім не супадалі з успамінамі тых, хто адбыў пакаранне. Гэтак, па словах Таццяны Ванінай, яе блізкія даведаліся пра яе лёс і месцазнаходжанне толькі на трэція суткі.