1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Партыі БНФ адмоўлена ў памяшканнях для правядзення юбілейных урачыстасцяў

Партыі БНФ, якая мелася 19 кастрычніка шырока адзначыць 20-годдзе стварэння Беларускага народнага фронту "Адраджэньне", адмоўлена ў прадастаўленні вялікіх памяшканняў у Мінску для правядзення юбілейных урачыстасцяў.

default

Сітуацыю Deutsche Welle пракаментаваў першы намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка:

“Паколькі апошнія некалькі разоў пасля настойлівых патрабаванняў дэмакратычнай супольнасці ўлады пагаджаліся на залю Палацу культуры Мінскага аўтазавода на Партызанскім праспекце, то мы туды, адпаведна, і падавалі заяўку, а таксама падавалі заяўку на Мінскі Міжнародны адукацыйны цэнтр, але і там, і там было адмоўлена.

Мы дублявалі гэтыя лісты зваротам у адміністрацыю Лукашэнкі, ад адміністрацыі заляў увогул адказаў не прыйшло, а ад адміністрацыі Лукашэнкі прыйшла фармальная адпіска, што клопат пра наём залі належыць арганізатарам, - абсалютна нейкая лухта. Гэта азначае, што наш зварот быў праігнараваны, і яны, нават, не далі сабе клопату неяк яго абгрунтаваць.

Мы ніякіх ілюзіяў, у адрозненне ад некаторых еўрапейскіх палітыкаў, што да сутнасці гэтай улады, не мелі і не спадзяваліся, і не разлічвалі не тое, што на спрыянне, а проста на тое, каб нам не перашкаджалі. І таму мы маем сваю праграму святкавання дваццатых угодак, будзем святкаваць паводле намечанага плану, а тое, што яны нам не далі магчымасці зрабіць гэта ў вялікай залі, лішні раз паказвае, што яны нас баяцца”. (гк)

Архив

Контекст