1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Папярэджанне незалежнаму выданню

Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджанні рэдакцыі і заснавальніку недзяржаўнага гістарычна-літаратурнага часопіса «Лідскі летапісец». Абодва папярэджанні падпісала намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч. Заснавальніку ставіцца ў віну тое, што ён своечасова не паведаміў мінінфармацыі пра змену перыядычнасці выпуску часопіса. Рэдакцыю ж звінавачваюць у тым, што ў выходных дадзеных некалькіх нумароў былі прыведзены не адпаведныя рэчаіснасці даты выхаду ў свет, а таксама тое, што яна не зрабіла своечасовай рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў часопіса. Рэдактар часопіса Станіслаў Суднік (вядомы таксама як рэдактар газеты Таварыства беларуская мовы «Наша слова») збіраецца ў найбліжэйшы час рабіць захады для выпраўлення знойдзеных міністэрствам памылак. Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс «Лідскі летапісец» выходзіць з 1997 году накладам 400 асобнікаў. Заснавальнікам выдання з`яўляецца старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Валеры Сліўкін, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.