1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Палітзняволены Сяргей Ляшкевіч – на волі

Актывіст апазіцыі Сяргей Ляшкевіч сёння быў датэрмінова вызвалены з Глыбоцкай турмы. У траўні Шчучынскі раённы суд пакараў былога кіраўніка раённага выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча 5 месяцамі арышту. Нагадайма, што ўпершыню апазіцыянер быў прызнаны вінаватым у парушэнні крымінальнага артыкула за навучанне ці іншую падрыхтоўку асобаў для ўдзелу ў масавых хваляваннях. На судовым працэсе сведкамі выступалі грамадзяне, чые блытаныя сведчанні не даказвалі віну Ляшкевіча, а ў якасці доказаў разглядалася дакументальная стужка Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзідэнт”, якая распавядае пра першыя гады кіравання Аляксандра Лукашэнкі.