1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Палачанін Ігар Нікіцін – адзін з лепшых спарцменаў-інвалідаў свету

Як ён пераадолеў свой немач? Пяць яго дасягненняў занесены ў расійскую кнігу рэкордаў «Диво», у тым ліку 8-кіламетровы заплыў па Заходняй Дзвіне з Полацка ў Наваполацк.

default

Ігар Нікіцін прыкаваны да інваліднай каляскі ўжо больш за 35 гадоў. Спортам ён сур’ёзна займаўся з дзяцінства. Яго жыццё ледзь не перакрэсліла траўма пазваночніка, якую ён атрымаў у войску на адной з трэніровак. Вялізных намаганняў яму каштавала спачатку хаця б аднавіць рухомасць рук, не тое што вярнуцца да сур’ёзных заняткаў спортам. Штодзённыя практыкаванні паводле ўласных методык, заўзятасць і сіла волі дазволілі Ігару Нікіціну вярнуцца да нармальнага жыцця, нават застаўныся ў калясцы. Ён завочна атрымаў вышэйшую адукацыю і ўладкаваўся на працу на буйнейшае полацкае прадпрыемства — завод “Шкловалакно”. І працягваў трэніравацца.

У 1997 годзе, папаўшы пад скарачэнне, Нікіцін задумаўся аб прафесійнай кар’еры інваліда-спарцмена. І ўжо на першых сваіх сур’ёзных спаборніцтвах — чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы сярод інвалідаў у 1999 годзе — Ігар паказаў высокія вынікі. Ён стаў другім на ўсіх дыстанцыях, а ў турніры талкачоў ядра выйшаў пераможцам. З тае пары і да 2004 года палачанін нязменна выйграваў рэспубліканскія першынства. І выйшаў на міжнародны ўзровень. Найвышэйшым дасягненнем Нікіціна стала чацвертае месца на знакамітым Берлінскім марафоне ў 2004 годзе. Летась Ігар стаў на ім шостым, яшчэ раз пацвердзеўшы рэманэ аднаго з мацнейшых калясачнікаў свету. Ён лічыць, што яму па сілах і прызавыя месцы, але для гэтага неабходна, каб падрыхтоўка да стартаў велася на больш высокім узроўні.

Але дзяржаўныя спарціўныя інстаныі не жадаюць заўважаць Ігара Нікіціна, нягледзячы на ўсе яго высокія дасягненні. “Прычынай усяму — мой узрост, — лічыць Ігар. — Мне ужо 55. Хаця я абганю на дыстанцыі любога маладога спарцмена».

Нікіціну дапамагаюць спонсары, зазвычай, бізнэсмэны. Яны аплочваюць яго вандроўкі на спаборніцтвы, а нядаўна дапамаглі набыць так званую “актыўную” каляску, хадавыя якасці якой значна вышэй за звычайную.

Восць і атрымліваецца, што заслугі Нікіціна больш вядомыя за межамі Беларусі. Пяць яго дасягненняў занесены ў расійскую кнігу рэкордаў «Диво», у тым ліку 8-кіламетровы заплыў па Заходняй Дзвіне з Полацка ў Наваполацк. Штогод Нікіціна запрашаюць на спаборніцтвы ў Швецыю. Аднак паехаць у Ігара не атрымліваецца, бо праезд і пражыццё спарцмены мусяць аплочваць самі. А спонсараў з кожным годам становіцца ўсё менш.

“За мяжой спарцмены-інваліды — ледзь не нацыянальныя героі, — кажа Ігар Нікіцін. — А ў нас ім даводзіцца спадзявацца толькі на сябе. Як і ўсім людзям, якія прыкаваныя да каляскі”.