1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Пайшоў пяты месяц ад дня затрымання лідэраў “Партнёрства”

Роўна чатыры месяцы таму ў Мінску прайшлі масавыя арышты грамадзскіх дзеячоў. Па ўсёй краіне прадстаўнікі сілавых структураў у масках затрымлівалі грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі “Партнёрства”. У кватэрах назіральнікаў былі праведзеныя ператрусы, сканфіскаваная аргтэхніка. Актывісты Цімафей Дранчук, Мікалай Астрэйка, Эніра Браніцкая і Аляксандр Шалайка былі пасаджаныя ў следчы ізалятар Камітэту дзяржаўнай бяспекі. Іх абвінавацілі па артыкулах Крымінальнага кодэксу за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі, якая пасягае на правы грамадзянаў. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Крамінальным кодэксе з’явіліся некалькі палітычна афарбаваных паправак, пад якія і трапілі актывісты “Парнтёрства”. Справа назіральнікаў перададзеная ў Цэнтральны раённы суд Мінску. Судзя Ясіновіч, які вядзе справу, запатрабаваў для яе вывучэння яшчэ месяц.