1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Падоўжаны тэрмін прыёму дакументаў у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт

У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, які працуе ў сталіцы Літвы, падоўжаны тэрмін прыёму дакументаў – іх можна падаваць таксама цягам жніўня. Паводле першага прарэктара ЕГУ Уладзіміра Дунаева, гэта зроблена па просьбах абітурыентаў праз блытаніну, якая ўзнікла пасля ўвядзення цэнтралізаванага тэставання. Гэта тычыцца ўсіх праграмаў вочнага і завочнага навучання як бакалаўрыяту, гэтак і магістратуры. Сёлета на вочную форму навучання плануецца прыняць 190 студэнтаў, з іх не меней 170 з Беларусі, на праграмы бакалаўрскай падрыхтоўкі і 110 студэнтаў, у тым ліку 90 з Беларусі, - на праграмы магістарскай падрыхтоўкі. Як паведаміў Уладзімір Дунаеў, у наступным навучальным годзе ў ЕГУ для студэнтаў будуць істотна палепшаныя ўмовы. Паспяхова прасоўваюцца перамовы ўніверсітэту з донарамі, якія выказалі гатовасць прадастаўляць студэнтам бакалаўрскіх праграмаў стыпендыі (у дадатак да бясплатнага навучання для бальшыні студэнтаў), дастатковыя для пражывання ў Літве.