1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Павел Севярынец: “Гэты год быў для мяне годам творчасцi”

За арганізацыю несанкцыянаванага выступу супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндумау ў кастрычніку 2004 году былы лідар незарэгістраванай партыі Малады Фронт Павел Севярынец стаў «палітхімікам».

У тое, что за арганізацыю забароненага мерапрыемства ён не адказны, суд яму не паверыў і паслаў на два гады на ўскраіну Беларусі, у вёску Малое Сітна зарыхтоўваць дровы. Як аказалася, ў гэтай сітуацыі малады палітык знаходзіць шмат перавагаў, пра якія ён распавёў Аляксандры Фарн.

“Гэты год быў для мяне годам творчасц i . Пакольк i апроч нататкаў у "Нашу Н i ву" я займаўся яшчэ вял i кай кн i гай пра Беларусь; падрыхтаваў для друку зборн i к сва i х a ртыкулаў i апавяданняў; урэшце рэшт раб i ў занатоўк i , як i я чалавеку творчаму на тле цудоўнай прыроды сам i сабой прыходзяць”.

Паводле Севярынца, гэты год для яго быў годам дыстанцыйнай палiтыкi, сувязi з яго аднадумцамi па моладзевым руху, хрысцiянска-демакратычным руху.

“Мяне вельм i ўсцешыла, што за гэты год i Малады Фронт, i Беларуская Хрысц i янская Дэмакратыя паказал i сябе структурам i, здольным i самастойна дзейн i чаць. Гэта ўжо не структуры, у як i х усё залежыць ад аднаго чалавека, а жывыя дзейсныя рух i , як i я ўжо вызначаюць абл i чча сённяшняй i будучай беларускай пал i тык i ”, - гаворыць Павал.

На пытанне, ці адчувае ён, што змянiўся за час у засценках, ён адказвае:

“Натуральна, змян i лася кра i на – мяняемся i мы. Для мяне мног i я рэчы, сапраўды, был i адкрыццём. Тут, у глыб i нцы, якую пал i толаг i , сацыёлаг i адносяць да тэрыторы i Лукашэнк i , я ўбачыў, што прыбл i зна палова людзей пратэстуе ў той ц i i ншай форме. Палова людзей гатовая падтрымаць перамены, прычым гэта маладзейшая, больш дзейсная палова. Разуменне гэтага, мяркую, змян i ла i мяне”.

Па меркаванні Севярынца, для любога мэнэджэра i нават лiдэра беларускай дэмакратыi неабходна пражыць у вёсцы год, каб зразумець настрой народа і таксама паглядзець на рэальную сітуацыю ў краіне.

“Здз i в i ла страшэнна глыб i ня заняпаду беларускай вёск i . Спойванне вёск i практычна татальнае. Разбураныя калгасы, саўгасы, фермеры дац i снутыя да такой ступен i , што не могуць нават выплац i ць падатк i , залазяць у пазык i . Людз i не маюць н i як i х перспектываў, атрымл i ваюць па пяцьдзесят даляраў i жывуць на гэтыя грошы”.

Паводле Севярынца, ў гэты час беларускі моладзевы рух актыўна наладжвае сувязi з аднадумцамi ў iншых краiнах.

“Працэс гэты пачаўся, але прарыў на м i жнародным нак i рунку мы прымяркоўваем да ўстаноўчага з’езду. Менав i та на яго плануем запрас i ць прадстаўн i коў ус i х буйных партыяў. Пакуль што ёсць вельм i сур’ёзныя стасунк i з укра i нск i м i хрысц i янск i м i дэмакратам i , з латышск i м i (там першая партыя Латв ii таксама ўваходз i ць ва ўрад), з л i тоўск i м i , польск i м i , нарвежск i м i i шведск i м i калегам i . Але маеце рацыю: найбольш сур’ёзная хрысц i янская дэмакратычная с i ла – гэта нямецкая ХДС/ХСС. Тут у нас сувяз i па л i н ii Юнгэ Юн i ён, гэта моладзевая арган i зацыя ХДС/ХСС. І яшчэ спадчына Маладога Фронту i па л i н ii Фонду Конрада Адэнаўэра, гэта вядучы Хрысьц i янска-Дэмакратычны фонд. Пару гадоў таму мы ладзiлi канферэнцыю "Беларусь -- у Еўропу".