1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Павал Шарамет цягам сутак павінен пакінуць Беларусь

Кіраўнік аддзелу спецпраектаў Першага расейскага тэлеканалу Павал Шарамет сёння адпушчаны на волю па загадзе міністра ўнутраных справаў Беларусі Уладзіміра Навумава. Пра гэта Шарамет сам паведаміў журналістам ля муроў спецпрыёмніка-размеркавальніка на вуліцы Акрэсціна, дзе правёў апошнія суткі пасля затрымання ў цэнтры Мінску 25 сакавіка і кароткатэрміновага знаходжання ў лякарні пасля збіцця яго супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. Журналісту загадана пакінуць тэрыторыю Беларусі цягам 24-х гадзінаў.