1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Офіс ТАСІС у Мінску ачоліць прадстаўнік Латвіі

1 ліпеня да выканання абавязкаў кіраўніка мінскага офісу праграмы Еўрапейскага Звязу падтрымкі краінаў СНД “ТАСІС” прыступіць прадстаўнік Латвіі Яніс Айзсалніекс. Змена кіраўніка офісу адбудзецца па прычыне таго, што ў цяперашняга яго галавы немца Ёахіма Лемана завяршаецца тэрмін кантракту. У прэсавай службе прадстаўніцтва Еўракамісіі адзначылі, што пакуль не завершаныя фармальныя працэдуры прызначэння паверанага Камісіі ў правах Беларусі. Нагадайма, што Еўразвяз накіраваў у студзені бягучага году ў беларускі МЗС дакументы на адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску, але дагэтуль не атрымаў адказу. Было прынятае рашэнне па прызначэнні паверанага ў справах Беларусі, які будзе працаваць у прадстаўніцтве Еўракамісіі ў Кіеве.