1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

“Ордэн усмешкі”

Адзіная ў свеце ўзнагарода, якую дзеці прысуджаюць дарослым і якой ААН надала статус міжнароднай, сёлета дасталася беларускаму выканаўцу Віктару Шалкевічу.

Польскія дзеці ўзнагародзілі барда за “частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры”.

“Трохі нечакана, але вельмі прыемна”, -- так адрэагаваў на ўзнагароду маленькіх палякаў бард Віктар Шалкевіч.

Нічога дзіўнага, што менавіта палякі адзанчылі ўзнагародай беларускага барда. Гэта на радзіме, у Беларусі, афіцыйныя чыноўнікі ад культуры творчасць барда стараюцца не заўважаць, а ў Польшчы Віктар Шалкевіч – персона чаканая і дастаткова вядомая. І большасць канцэртаў выканаўцы апошнім часам адбываецца менавіта ў Польшчы.

Узнагарода “Ордэн усмешкі” існуе ўжо на працягу 37 гадоў. За гэты час яе стрымалі вядомыя ў Польшчы і ўсім свеце палітыкі, грамадскія, культурныя і рэлігійныя дзеячы. Як, напрыклад, Папа Рымскі Ян Павел Другі, пісьменніца Астрыд Лінгрэн, літаратар Ян Твардоўскі, рэжысёр Стывен Спілберг, жонка экс-прэзідэнта Польшчы Йоланта Квасьнеўска.

І вось зараз сярод іх беларускі бард Віктар Шалкевіч. “Безумоўна, гэтая ўзнагарода для мяне вельмі важная, -- адзначыў Віктар у інтэрв’ю “Нямецкай хвалі”. – Я, можна сказаць, палову жыцця ўжо пражыў і зараз бачу і ўсведамляю, што ўсё ж такі чагосьці ў мяне атрымалася дасягнуць. Адначасова з прызнаннем, гэты Ордэн азначае і вялікую адказнасць”, -- падкрэсліў беларускі бард.

Арганізатар шматлікіх канцэртаў беларускіх выканаўцаў у Польшчы Ігар Знык лічыць, што ўзнагароды кшталту “Ордэна ўсмешкі” ў першую чаргу ўзнімаюць прэстыж беларускай культуры ў Еўропе.

“Гэта яшчэ раз дэманструе, наколькі культура Беларусі цікавая, арыгінальная і запатрабавальная”, -- сказаў суразмоўца.

Я перакананы, што “Ордэн усмешкі”, якім узнагародзілі Віктара Шалкевіча, -- знакавая падзея, прычым у кантэксце найноўшай беларускай гісторыі”, -- адзначыў Уладзь Міхневіч, каардынатар “Беларускай ініцыятывы” – варшаўскай арганізацыі, што займаецца прапагандай беларускай культуры ў Польшчы. Паводле словаў Міхневіча, “прызнанне заслугаў беларускага барда можа аказаць беларускай культуры ту падтрымку, у якой яна мае патрэбу і якой заслугоўвае”.