1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Нямецкі канцэрн Linde гатовы пабудаваць у Берасці завод па ўтылізацыі камунальных адыходаў

Нямецкі канцэрн Linde-KCA- Dresden GmbH гатовы рэалізаваць у Берасці пілотны праект па пабудове завода па ўтылізацыі цвёрдых камунальных адыходаў. Нямеччына плянуе прынесці ў Беларусь найноўшыя тэхналогіі, якія ўключаюць поўную пераапрацоўку бытавых адыходаў з вытворчасцю з іх цеплавой і электрычнай энергіі. У адрозненні ад заводаў, якія спальваюць адыходы, дадзеная тэхналогія забяспечвае адсутнасць выкідаў у атмасферу. Цяпер канцэрн Linde хадайнічае перад урадам Нямеччыны аб прадастаўленні Беларусі 250 мільёнаў еўра пад эканамічныя і экалагічныя праграмы. Выгадныя ўмовы фінансавання для Беларусі з боку нямецкіх партнёраў тлумачацца тым, што патэнцыйныя экалагічныя праблемы рэспублікі могуць стаць праблемай і для ўсёй Еўропы.