1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Новая стыпендыяльная праграма для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч і прэм'ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч адкрылі стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Галоўная мэта праграмы: выхаванне новай беларускай эліты

default

"Спадзяюся, што адукацыя, якую вы атрымаеце тут, за межамі роднай Беларусі, надасць імпульс вашай далейшай прафесійнай кар'еры і дапаможа пабудаваць новую Беларусь з моцнай эканомікай і дэмакратычнымі свабодамі. Якой бы ні была вашая прафесія, ведайце, вы патрэбныя сваёй краіне і яна яшчэ будзе ганарыцца вамі", -- з такімі словамі да беларускіх студэнтаў звярнуўся лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Пра гатоўнасць дапамагчы беларускай моладзі польскія ўлады заявілі яшчэ ўвесну. Кіраўнік польскага ўраду Казімеж Марцінкевіч задэклараваў намер палякаў прадаставіць 300 навучальных месцаў для моладзі з Беларусі, што пазбаўленая магчымасці атрымання вышэйшай адукацыі на Радзіме з-за сваіх палітыных перакананняў.

Марцінкевіч адзначыў тады, што "свабода пачынаецца з універсітэту -- заўсёды, паўсюль і ва ўсім свеце".

Дакумент аб стварэнні стыпендыяльнай праграмы быў падпісаны на самым высокім узроўні яшчэ 30 сакавіка, і ўжо ад сённяшняга дня ў 214 беларукіх студэнтаў распачаліся інтэнсіўныя курсы польскай мовы ў буйнейшай ВНУ Польшчы -- Варшаўскім універсітэце. Праз 3 месяцы студэнты раз'едуцца па ўніверсітэтах краіны -- навучальныя месцы для моладзі гарантаваныя як універсітэтамі польскай сталіцы, гэтак і Уроцлаву, Кракаву, Беластоку. Прычым, гэта і дзяржаўныя, і прыватныя ВНУ.

"Спадзяюся, што змушанае навучанне за мяжой станецца для вас яскравым сведчаннем таго, што рэальнасць, якая пануе ў нашай краіне, -- не адзіная магчымая. Вы атрымалі магчымасць убачыць жыццё з іншай перспектывы. Я веру, што гэткая ацэнка дапаможа вам прыняць правільныя рашэнні і рухацца наперад", -- падбадзёрыў студэнтаў Аляксандр Мілінкевіч.

"Бярыце ўсё, што зможаце ўзяць ад прафесараў, універсітэтаў і студэнтаў, побач з якімі вы будеце вучыцца", -- выказаў пажаданне беларускім актывістам кіраўнік польскага ўраду.

"Дапамогу, якую нам прадастаўляюць палякі, цяжка пераацаніць, -- гаворыць студэнт Сяргей Марчык. -- Я пераканаўся, што дзеянні нашых суседзяў прадыктаваныя шчырымі і добрымі намерамі. Гэта не нейкая там мода на Беларусь, як лічаць некаторыя, а сапраўдная салідарнасць і братэрства", -- адзначыў Сяргей Марчык у інтэрв'ю "Нямецкай хвалі".

Тэрмін прыёму заявак на навучанне ў ВНУ Польшчы працягнуты да 15 ліпеня.