1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Не ўсе пенсіянеры ў Беларусі роўныя

Сёння ў Беларусі працягвае працаваць кожны пяты пенсіянер. Сярод іх ёсць і тыя, каму больш за 80 гадоў.

default

Эксперты падзяляюць іх на дзве катэгорыі – тых, хто не можа ўявіць сабе жыццё па-за працоўнай дзейнасцю, і тых, хто без дадатковага заробку не змог бы выжыць у цяперашніх сацыяльна-эканамічных умовах.

Сёння ў Беларусі налічваецца каля двух з паловай мільёнаў пенсіянераў – гэта кожны чацьверты жыхар краіны. Больш за 520 тысячаў чалавек пенсійнага веку працягваюць працаваць. Чым гэта можна патлумачыць, я запытаўся ў былога міністра працы Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саснова:

“Частка пэнсіянераў працуе, таму што няма дастатковых сродкаў для існавання, а частка – таму, што хочуць працаваць. Чалавек хоча працаваць, таму што не лічыць сябе старым. Проста ён хоча працаваць. Ёсць і такое”.

Для беларускіх жанчынаў пенсійны век цяпер складае 55 гадоў, для мужчын – 60 гадоў. Для параўнання – у той жа Нямеччыне мужчыны маюць працаваць да 65 гадоў, жанчыны - да 62,5. І хутка гэты паказнік можа павялічыцца. Аляксандр Сасноў лічыць, што і для беларусаў узрост выхаду на пенсію мог бы быць большым, але ёсць довады і супраць гэткага меркавання:

“Было б лепей, калі б у нас быў пенсійны ўзрост крыху большы, чым цяпер. Але дзеля гэтага трэба зрабіць так, каб людзі маглі працаваць і атрымліваць дастаткова.Бо састка мае сілы, здароўе для гэтага, алеёсць і такія людзі, для якіх і цяперашні ўзроставы паказнік даволі высокі. Яны ўжо б не хацелі працаваць. Ёсць і такія. Самае дрэннае, гэта тое, что частка тых, хто працуе, не мае ні здароўя, ні жадання, але не можа жыць інакш – ёй не хапае на жыццё”.

На думку былога міністра працы Беларусі, каб людзі пенсійнага веку адмовіліся ад працы:

“…трэба было б падвысіць пенсіі, але як ты іх падвысіш, калі не працуе эканоміка. Калі б эканоміка працавала добра, калі б было дастаткова грошай, каб падвышаць гэтыя пенсіі, тады – іншая справа. Але зараз беларускія вытворцы пералічваюць амаль 37 адсоткаў ад налічанай заработнай платы ў пенсійныя фонды. Гэта вельмі шмат, яны не могуць нармальна працаваць- кошт расце, канкурэнтаздольнасць падае”.

На пытанне, як ўвогуле сёння выглядаюць справы з пенсійным забеспячэннем у Беларусі, Аляксандр Сасноў адказаў:

“Дзяржава павінная дыла б рэфармаваць пенсійныя адносіны ў краіне. Яна іх можа і рэфармуе, але гэта настолькі марудна, настолькі паступова, што можна бачыць толькі нейкія маленькія зрухі ў гэтым накірунку. Ну, напрыклад, што зараз будуць налічваць ці ўжо налісваюць пенсіі з улікам тых выплат, якія ажыццяўляліся цягам працоўнага жыцця. Але справа ў тым, што гэта тычыцца не ўсіх. На частку беларускіх пенсіянераў ніякіх адлічэнняў у іх жыцці не ажыццяўлялася. Напрыклад, гэта рознага кшталту вайскоўцы, кагэбэшнікі, міліцыянты ды іншыя. Такія засталіся з савецкіх часоў абставіны, якія трэба было мяняць. Яшчэ іншая рэч. Вось, казалі, што адмянілі пенсіі за ўсялякія асабістыя заслугі ці іншае. Нічога не адбмянілі! Гэта Лукашэнка ў свій час, калі да ўлады рваўся, казаў, што дэпутаты паназначалі там сабе ўсяго і трэба ўсё мяняць. Так, ён адмяніў, але ўсё вярнуў ізноў. Зараз усё гэта вернута і ў больш буйных памерах. Пра гэта дзяржаўная прэса нічога не піша, але гэта ўсё зроблена”.

Дарэчы, сёння ў Беларусі налічваецца больш за тысячу пенсіянераў, якія маюць узрост больш за 80 гадоў. Пры гэтым жанчынаў сярод іх на 200 болей, чымся мужчын.