1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Недзяржаўная прафсаюзная газэта “Салідарнасць” прыпыняе свой выхад

Галоўны рэдактар выдання Аляксандр Старыкевіч тлумачыць гэта тым, што ўлады пазбавілі “Салідарнасць” ўсіх магчымых крыніцаў прыбытку – на газету нельга падпісацца і яна не можа распаўсюджвацца праз сістэму “Саюздруку”. Сёння выйшаў апошні нумар недзяржаўнай газеты “Салідарнасць”. Як тлумачыцца ў рэдакцыйным артыкуле, пры канцы 2005 году ўлада нанесла па “Салідарнасці” цэлую серыю ўдараў і газета засталася без сродкаў да існавання.