1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Невядомыя абрабавалі газету “Брестский курьер”

Пад час калядных святаў з памяшкання, дзе месціцца рэкламная служба незалежнай газеты «Брестский курьер», з кампутараў была скрадзеная база дадзеных, што ўтрымлівала ўсе дамовы і рахункі. Пра здарэнне стала вядома раніцай 9 студзеня, калі супрацоўнікі выдання прыйшлі на працу. У выходныя дні будынак, дзе знаходзіцца “Брестский курьер”, ахоўваецца ўласнымі вартаўнікамі, але нічога падазронага яны не заўважылі. Цяпер да расследавання гэтага здарэння далучыліся супрацоўнікі аддзелу “Ахова”. “Брестский курьер” – найбольш вядомае незалежнае выданне рэгіёну. Пры канцы мінулага году газета была выключаная з падпіснога каталогу, а сама падпіска была адноўленая толькі ў апошнія дні снежня.