Неабходнасць дыялогу | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 10.11.2005
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Неабходнасць дыялогу

Беларускае палiтычнае кiраўнiцтва папракае Еўразвяз у нездаровай цiкаўнасцi да ўнутраных справаў Беларусi i заклiкае выконваць законы ды мiжнародныя стандарты

Абодва бакi кажуць пра неабходнасць дыялогу. Але намеры ЕЗ адчынiць у Беларусi прадстаўнiцтва Еўракамiсii афiцыйны Мiнск пакуль не вiтае.

Але акцэнт, i гэта незвычайна, у заяве Мiнiстэрства замежных справаў Беларусi робiцца на пытаннi аб «падсiлкаваннi» беларускай апазiцыi з-за мяжы. «Настойлiвыя спробы ЕЗ «гнутка», у абыход дзейнай беларускай улады фiнансаваць палiтычныя працэсы нашай дзяржавы не толькi не ўпiсваюцца ў павагу суверэнiтэту», - нагадвае беларускае МЗС. – Гэткага кшталту фiнансаванне «з чорнага ходу» проста незаконнае», - гаворыцца ў заяве.

Намер ЕЗ выдаткаваць восем мiльёнаў еўра на развiццё грамадзянскай супольнасцi i незалежных сродкау масавай iнфармацыi заклапоцiла беларускiя ўлады. Яны просяць патлумачыць працэдуру фiнансавання.

Адзiн з лiдэраў апазiцыi, старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыi Анатоль Лябедзька ў iнтэрв`ю карэспандэнту «Нямецкай хвалi» нагадаў, што у Канстытуцыi краiны прапiсана права грамадзянаў на атрыманне i распаусюд iнфармацыi. Таму прапанова ЕЗ адпавядае Асноўнаму закону Беларусi. А казаць аб мiжнародных стандартах, перакрыўшы ўсе магчымасцi легальнага фiнансавання грамадскiх арганiзацыяў, праваабаронцаў i СМI – гэта вяршыня цынiзму. Грошы патрэбныя не палiтыкам асабiста, i не канкрэтным партыям – грошы патрэбныя грамадзянскiм iнстытутам, запэўнiвае Лябедзька.


Ён нагадвае, што грамадзкўия арганiзацыi ў краiне лiквiдуюцца, зарэгiстраваць новыя немагчыма. Лябедзька ўпэўнены, што да вясны, калi прэзiдэнцкая кампанiя будзе ў разгары, легальная дзейнасць усiх палiтычных партыяў, арганiзацыяў i незалежных СМI будзе пастаўленая пад яшчэ больш жорсткi кантроль. У гэтакiх умовах грамадства мае поўнае права дзейнiчаць нават напаўлегальна, як гэта было ў СССР ды iншых недэмакратычных краiнах», - упэўнены адзiн з лiдэраў апазiцыi.

На думку кiраўнiка грамадскай арганiзацыi «Грамадзянскi форум», дэпутата Нацыянальнага сходу другога склiкання Уладзiмiра Навасяда, заява беларускага МЗС гучыць даволi дзiўна:

«Тыя беларуск i я арган i зацы i , як i я ф i нансуе Еўропа, гэта ў пераважнай большасц i зарэг i страваныя грамадск i я арган i зацы i , як i я супрацоўн i чаюць з уладай. Грошы iдуць легальна, да прыкладу, праз праграму ТАСIС. Магчыма, МЗС мела на ўвазе тэндэр, якi абвешчаны на радыё- i тэлевяшчанне на Беларусь. Зразумела, што ў iм будуць удзельнiчаць не зарэгiстраваныя у Беларусi арганiзацыi. Але тут цяжка казаць аб нейкiм парушэннi закона».