1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

На офіс баранавіцкай газеты «Intex-Press» здзейснены напад

У ноч на 18-га ліпеня невядомыя асобы здзейснілі напад на рэдакцыю баранавіцкай рэгіянальнай газеты «Intex-Press». Злаўмыснікі наклеілі на дзвярах улёткі са словамі “Час за ўсё адказваць! Смерць здраднікам Радзімы!”. На шыльдзе рэдакцыі і каля ўваходу ў офіс чорнай фарбай былі нанесены зневажальныя надпісы і намаляваная нацыянал-бальшавіцкая сімволіка.