1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

На горацкім прадпрыемстве “БелРос” прайшла акцыя пратэсту супраць нявыплаты заробкаў

Пытанні фармавання кошту на расійскі газ для Беларусі ў 2007 годзе могуць быць разгледжаныя на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у часе паседжання Савету міністраў Саюзнае дзяржавы, якое пройдзе ў Маскве 28 чэрвеня. Пра гэта ў аўторак Інтэрфаксу паведаміў галава прадстаўніцтва Сталага камітэту ў Мінску Васіль Шаладонаў. Паводле яго словаў, гэтае пытанне можа быць унесенае на паседжанне саюзнага ўраду як самастойнае альбо можа быць разгледжанае на двухбаковай сустрэчы прэм’ер-міністраў Беларусі і Расіі. Шаладонаў не выключае, што ў той жа дзень можа быць вызначаная дата правядзення чарговага Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы.