1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

На беларускіх мытнях з’явяцца бланкі дэкларацыяў на беларускай мове

Пра гэта паведаміў 19 верасня старшыня дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Да апошняга часу былі даступныя дэкларацыі толькі на нямецкай, англійскай і рускай мовах. Чым выкліканы гэтыя змяненні?

default

Пра гэта паведаміў 19 верасня старшыня дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі. Да апошняга часу для пасажыраў былі даступныя дэкларацыі толькі на нямецкай, англійскай і рускай мовах. Чым выкліканы гэтыя змяненні?

Навіна абтым, что на беларускіх мытнях з’явяцца бланкі дэкларацыяў на беларускай мове не магла не ўзрадаваць Сяргея Сямёнава, 25-гадовога жыхара Гомеля. Ён непасрэдна спрычыніўся да таго, каб беларускамоўныя грамадзяне мелі магчымасць запаўняць дэкларацыі на роднай мове. Але, абараняючы свае канстытуцыйнае правы, Сяргей Сямёнаў прайшоў праз суды і пакаранні.

Гісторыя пачалася напрыканцы лета на беларуска-украінскім памежным пераходзе “Церуха”. Мытнікі запатрабавалі ад Сяргея Сямёнава запоўніць пасажырскую дэкларацыю ў пісьмовай форме. “Я сказаў, што дэкларацыя на расейскай мове, а я яе кепска разумею. Было б файна, калі б яны далі мне дэкларацыю на беларускай мове ці запрасілі перакладчыка” - распавядае Сяргей.

Ніводная з просьбаў беларускамоўнага пасажыра не была выканана. Больш таго, мытнікі абвінавацілі Сямёнава ў непадпарадкаванні патрабаванням службовай асобы і склалі пратакол. На падставе пратакола суд аштрафаў маладога чалавека на 930 тысячаў рублёў, што складае блізу чатырохсот еўра.

Сяргей Сямёнаў не быў згодны з рашэннем суда, таму не збіраўся выплочваць штраф. Праз тыдзень ён зноў мусіў ехаць ва Украіну, і гісторыя паўтарылася. Зноў ён патрабаваў дэкларацыю на роднай мове, зноў на яго склалі пратакол аб непадпарадкаванні службовай асобе. Суд мусіць адбыцца 24 верасня.

Але цяпер вынікі суда цяжка прагназаваць. Справа ў тым, што 18 верасня старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч ўзгадаў справу маладога гамельчука і заявіў, што “адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў”. А намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валеры Калінковіч зазначыў, што адміністрацыйны вырак раённага суда Гомеля будзе разгледжаны ў Вярхоўным судзе. Ужо праз дзень пасля гучных заяваў галоўны мытнік краіны Аляксандр Шпілеўскі паабяцаў, што беларускія бланкі на мяжы будуць.

Каментуючы сітуацыю, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў адзначыў, што ва ўсе часы і пры ўсіх народах усё залежыла ад канкрэтных асобаў, аднак адзін чалавек, калі захоча, можа вельмі шмат. Алег Трусаў прывёў такі прыклад:

“Быў адзін чалавек у вёсцы Рыжкавічы (маецца на ўвазе вёска ў Магілёўскай вобласці, дзе нарадзіўся Аляксандр Лукашэнка – заўв.рэдакцыі), захацеў стаць прэзідэнтам і стаў. А другі не захацеў падпарадкоўвацца няпраўдзе і дабіўся, што мытныя дэкларацыі будуць на беларускай мове”.