1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Нацыянальныя сімвалы Беларусі – у інтэрнеце

У інтэрнете з’явіўся новы сайт, прысвечаны нацыянальнай беларускай сімволіцы. Яго стваральнікамі з’яўляюцца актывісты зарэгістраванага ў Чэхіі “Маладога Фронту” – найбуйнейшай дэмакратычнай моладзевай структуры Беларусі.

default

Пра сайт DW-RADIO распавяла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька:

“Мэта гэтага сайту – распавесці людзям пра гісторыю і сутнасць нацыянальных сімвалаў Беларусі – гэта бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. На сайце можна пабачыць гісторыю ўзнікнення гэтых сімвалаў, артыкулы пісьменнікаў пра гэтыя сімвалы, там і Павал Севярынец, выказванні Ніла Гілевіча, іншых знакамітых дзячоў. Там ёсць выявы беларускіх гербаў і сцягоў, якія можна спампаваць, беларуская музыка, народныя спевы – гэта і “Пагоня”, і “Грунвальдская бітва” і шмат чаго іншага. Гэты сайт створаны для таго, каб папулярызаваць сярод звычайных людзей ідэю таго, што Беларусі павінны быць вернуты нашы нацыянальныя сімвалы”.

Сайт “Нацыянальныя сімвалы Беларусі” знаходзіцца па электронным адрасе:

http://sciah.info/news.php