1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

«Нас лічаць еўрапейцамі»

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч распавеў DW-RADIO пра «Беларускі тыдзень» у Страсбургу і адносіны Беларусі і Еўразвязу.

default

Лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч

10–13 сакавіка ў Страсбургу ў рамках чарговай сесіі Еўрапарламента прайшоў «Беларускі тыдзень» - мерапрыемствы з нагоды 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Гасцямі «тыдня» былі старшыня Еўрапарламента Ганс-Герт Петэрынг, кіраўнік фракцыі Еўрапейскай народнай партыі Джозаф Доўл, кіраўнік камітэта па знешніх сувязях Яцэк Сарыюш-Вольскі. Сярод удзельнікаў беларускай дэлегацыі – Аляксандр Мілінкевіч, Івонка Сурвіла, Лявон Баршчэўскі, Яраслаў Раманчук, Павал Севярынец.

«Перш за ўсе, гэта не дзяжурнае мерапрыемства, не проста абмен інфармацыяй – вось мы прывезлі нашіх мастакоў і хочам, каб ўсе ўбачылі, якая цудоўная Беларусь», - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. «Гэта было палітычнае мерапрыемства, таму што для Беларусі сення прыем тут, у Еўразвязе вельмі важны з пункту гледжання абароны сваей незалежнасці. Акрамя дэмакратыі шчыра гаварю – пад пагрозай наша незалежнасць, а гэта часам нават больш, чым дэмакратыя, якая з часам заўседы прыходзіць, а незалежнасць можна згубіць раз і назаўседы. Тое, што нас тут прынялі, як прадстаўнікоў Еўрапейская дзяржавы, нас лічаць еўрапейцамі. А для нас вельмі важна разуменне таго, што мы былі, есць і будзем еўрапейскім народам і маем права на сваю дзяржаву».

Па словах лідара руху «За Свабоду», Еўракамісія, якая сфармулявала у свой час 12 умоваў, нічога не змяніла ў сваім падыходзе. «І дзякуй богу, гэта вельмі добра. Гэта не есць умовы, спецыяльна прыдуманыя для Беларусі. Еўразвяз мае традыцію супрацоўнічаць з дэмакратычнымі краінамі, дзе выконваюцца правы чалавека. Гэтыя умовы вельмі простыя – вызваліць палітвязняў, напрыклад. Рэжым не прызнае, што такіе есць у краіне, але ж пачаў вызваляць. Мы хочам дамагчыся вызвалення астатніх, а потым Еўразвяз, я лічу, павінен зрабіць свае крокі. Я прапаную, напрыклад, знізіць кошт віз для беларусаў як для расійцаў і украінцаў, негледзячы на адсутнасць двухбаковых пагадненняў. Гэта было б палітычнае рашэнне».

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што ў Еўрапарламенце Беларусь заўседы ў цэнтры увагі. «Што датычыцца Еўракамісіі, то яна спрабуе таксама дапамагаць. Тут ўжо размова пра канкрэтную дапамогу, але Еўракамісія пакуль што не знайшла спосаб, каб падтрымліваць менавіта грамадзянскую супольнаць унутры краіны, напрыклад, падтрымка незарэгістраваных рухаў».

Негледзячы на гэта, падтрымка з боку еўрапейскіх краінаў для медыяў, недзяржаўных арганізацый, моладзі вельмі важная для краіны.

Контекст