″Народная Воля” вяртаецца да чытачоў | Беларусь и белорусы: новости и аналитика | DW | 31.03.2006
  1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Народная Воля” вяртаецца да чытачоў

Галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што “на беларуска-расійскай мяжы па-ранейшаму застаюцца арыштаваныя пяць нумароў “Народнай Волі”, агульны наклад якіх складае каля 300 тысяч”.

Сёння падпісчыкі незалежнай газеты “Народная Воля” атрымаюць свежы нумар. Выхад аднаўляецца пасля двухтыднёвага вымушанага перапынку. Учора ў Смаленску быў надрукаваны падвойны нумар. Уначы ён быў дастаўлены ў Мінск. Наклад газеты зменшаны, паколькі рэдакцыя “Народнай волі” засцерагалася на выпадак затрымання на мяжы. Галоўны рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч паведаміў, што “на беларуска-расійскай мяжы па-ранейшаму застаюцца арыштаваныя пяць нумароў “Народнай Волі”, агульны наклад якіх складае каля 300 тысяч”.