1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

"Народная воля" больш не будзе распаўсюджвацца бясплатна

Незалежная беларуская газета "Народная воля" не зможа больш распаўсюджваць частку свайго накладу бясплатна. Пра гэта рэдакцыя паведаміла ў нумары выдання ад 30 траўня ў артыкуле "Не разлучымся!". "У далейшым чытаць "Народную волю" зможа толькi той, хто своечасова зробiць перадаплату за будучыя нумары", - падкрэслівае рэдакцыя. Газета заклікае чытачоў не паддавацца на правакацыі, калі ў некаторых фiлiях "Беларусбанку" альбо ў паштовых аддзяленнях ім будуць па надуманых прычынах адмаўляць у пераводзе грошай на рахунак рэдакцыі. "Вы дзейнiчайце ў адпаведнасцi з законам (патрабуйце кнігу скаргаў, тэлефануйце ў вышэйстаячыя ўстановы...), i нiхто не мае права Вам перашкаджаць. Аб любым iнцыдэнце паведамляйце ў рэдакцыю", - заклікаюць супрацоўнікі выдання.