1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Назіральнікі БДіПЧ АБСЕ пакуль не атрымалі акрэдытацыі на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі

Cтала вядома, што офіс доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ будзе знаходзіцца ў мінскім гатэлі “Беларусь”. Ужо пачалі працу дванаццаць супрацоўнікаў офісу. Прадстаўнікі місіі назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЕ знаходзяцца ў беларускай сталіцы з 6 лютага, а амбасадар Герт-Гінрых Арэнс — з 7 лютага. Але дагэтуль яны ня маюць акрэдытацыі. 9 лютага ў Цэнтравыбаркаме працягвалася акрэдытацыя назіральнікаў СНД і Парламенцкага сходу Беларусі й Расеі. Раней пасведчанне міжнароднага назіральніка за нумарам адзін быў выдадзены выканаўчаму сакратару СНД Уладзіміру Рушайлу.