1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Назіральнікі АБСЕ едуць у Беларусь

На наступным тыдні АБСЕ накіроўвае каманду экспертаў у Беларусь для папярэдняй праверкі ўмоваў для прэзідэнцкіх выбараў 19 сакавіка. Прадстаўнік АБСЕ Урдур Гунардацір пацвердзіла, што арганізацыя будзе сачыць за ходам галасавання, але паведаміла, што пакуль яшчэ не вырашана, якая колькасць назіральнікаў будзе накіраваная ў Беларусь. АБСЕ назірала за выбарамі ў Беларусі ў 2000, 2001 і 2004 гадах. Арганізацыя крытыкавала гэтыя выбары за тое, што яны не адпавядалі міжнародным стандартам.