1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Навошта беларускаму прэзiдэнту паўнамоцтвы ў судовай i гаспадарча-фiнансавай галiне?

На гэтым тыднi пачынаюць дзейнiчаць падпiсаныя прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам закон i ўказ, якiя значна пашыраюць яго паўнамоцтвы ў судовай i гаспадарча-фiнансавай галiне

default

Ранней гэтыя рашэннi прымалi Канстытуцыйны суд i старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда. Яшчэ адзiн важны момант – змяненне Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса ў частцы адхiлення ад пасады асобаў, якiя ўключаныя ў прэзiдэнцкi кадравы рэестр. Калi ў адносiнах такога чыноўнiка заводзiцца крымiнальная справа, то адхiлiць яго з пасады можна толькi са згоды прэзiдэнта. Кадравы рэестр галавы дзяржавы – гэта амаль уся вертыкаль улады: ад кiраўнiкоў раёнаў да мiнiстраў. У рэестр уваходзяць таксама кiраўнiкi дзяржаўных медыяў, рэктары ВНУ i нават кiраўнiк Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi.

Iншы нарматыўны акт – указ прэзiдэнта № 520, сicтэматызуе дзейныя i прадастаўляе новыя паўнамоцтвы Аляксандру Лукашэнку ў эканамiчнай сферы. Гаворка вядзецца пра выкарыстанне дзяржмаёмасцi, прыродных рэсурсаў, а таксама пра бюджэтную, падаткавую i грашова-крэдытную сферы.

Так, у прыватнасцi, дзяржаўная падтрымка юрыдычных асобаў ды iндывiдуальных прадпрымальнiкаў будзе ажыццяўляцца выключна Аляксандрам Лукашэнкам альбо з яго згоды. Ад сёння сфера кампетэнцыi прэзiдэнта вельмi вялiкая: ад права штрафаваць i вызваляць ад эканамiчных санкцыяў да зацверджання параметраў грашова-крэдытнае палiтыкi.

Апрача таго, Аляксандр Лукашэнка замацаваў за сабою права самастойна ўсталёўваць парадак адабрання i прадастаўлення зямельных участкаў, уводзiць i адмяняць падаткi ды iншае. На думку кiраўнiка навукова-даследчага Цэнтра Мiзэса Яраслава Раманчука, указ з’яўляецца падрыхтоўкаю да прэзiдэнцкiх выбараў. «Сутнасць гэтага ўказа, - лiчыць Раманчук, - з аднога боку яшчэ большая цэнтралiзацыя адмiнiстратыўнага i фiнансавага рэсурсаў, з iншага – магчымасць прэзiдэнта раздаваць «любыя пернiкi» за лаяльнасць». Паводле Раманчука, прэзiдэнт атрымаў практычна неабмежаваныя магчымасцi кiравання эканомiкай i усёй уласнасцю, у той час як парламент, Нацбанк ды iншыя органы ўлады пазбавiлiся сваiх паўнамоцтваў. Гэта, адзначыў Раманчук, сведчыць пра ўзмоцнены недавер Лукашэнкi ўласнаму атачэнню.