1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Міхаіл Залескі: «Кантакты з Венесуэлай будуць працягам кантактаў з Украінай»

Беларускі эканаміст пра тое, у якой ступені нафтавыя кантакты з Венесуэлай могуць стаць альтэрнатывай расійскім нафтапастаўкам у Беларусь?

Для Беларусі вельмі істотна мець добрыя кантакты не толькі з Украінай, Літвой, Польшчай, Расеяй і Латвіяй, але таксама і з аддалеными краінами. Перш за ўсе, кантакты з Венесуэлай будуць працягам кантактаў з Украінай, таму што тэхналагічна магчыма пастаўка нафты па нафтоправоду Адэса-Брады для перапрацоўкі на Мазырскім камбінаце. Але пакуль праблема стрымлівалася высокім коштам. Кали ж будзе магчымы ўзаемазалік, не расійскай, а каспійскай нафты, будзь то азербайджанскай, іранскай ці якой іншай, то адразу адчыняюцца магчымасці пастаўкі па нафтаправодзе Адэса-Брады на Мазыр і незалежная праца на нафтапастаўках без удзелу Расіі.

Але ж Венесуэла так далёка ад Беларусі. Можа, беларусам лепш засяродзіцца на пакупках расійскіх скважынаў, альбо закупаць нафту ў іншых месцах, напрыклад, у Нарвегіі, краінах Арабскага свету?...

Ведаеце, як кажуць пра калгаснага парсюка,, ён бы з'еў, да хто яму дасць. Таксама і тут. Вы бачыце, што робяць рускія? Яны робяць усё, каб задушыць. З імі, канешне, згандлявацца будзе цяжка. Яны як бы не разумеюць аргументаў. Што тычыцца нарвежскай пастаукі, то яна вельмі дарагая. Аддаленасць Венесуэлы ніякім чынам не ўплывае. Амерыка купляла ў Венесуэлы, яна купляе і ў Арабскіх Эміратаў. А чаму Амерыцы не купляць у Мексіцы, ці не распрацоўваць свае аляскінскія гарадовышчы? Далека, блізка – у свеце няма такога паняцця. Камплектацыя можа быць з любога пункту планеты.

Дагэтуль Беларусь атрымоўвала нафту з Расіі па ільготных умовах. Сёння Расія пагражае скасаваць ільготны рэжым паставак. Наколькі гэта можа паўплываць на эканоміку Беларусі?

Ёсць адпаведныя разлікі і па газе, і па нафце. Яно, канешне, паўплывае адмоўна, но не фатальна. Скароціцца той штучны рост унутранага валавога прадукта, каторы ёсць пры льготных умовах. Так мы выйдзем на нямецкі ўзровень.