1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Мітынг у Берасці забаронены

Берасцейскія ўлады забаранілі мітынг “За свабоду! За незалежнасць!”, які мусіў адбыцца 27 ліпеня з нагоды прыняцця Дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Беларусі. Спачатку Берасцейскі гарвыканкам дазволіў мерапрыемства на стадыёне “Будаўнік”. Аднак 25 ліпеня ўвечары арганізатараў выклікалі ва Ўпраўленне ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму, дзе адмовілі ў правядзенні мітынгу. Улады патлумачылі гэта тым, што напярэдадні ў горадзе распаўсюджваліся ўлёткі з заклікам супраць дзейнага ладу. Пры гэтым улёткі былі падпісаныя “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Берасця”, хаця такой арганізацыі ў вобласці не зарэгістравана. Паводле ж старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Юрася Губарэвіча, асноўнай прычынай адмовы паўстаў планаваны ўдзел у мітынгу аднаго з лідэраў дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.