1. Inhalt
  2. Navigation
  3. Weitere Inhalte
  4. Metanavigation
  5. Suche
  6. Choose from 30 Languages

Беларусь

Місія назіральнікаў ад СНД абнародавала прамежкавую справаздачу

аб ходзе назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (17 студзеня - 20 лютага 2006 года). Па стане на 20 лютага ў складзе місіі назіральнікаў ад СНД акрэдытаваны 150 чалавек. У дакуменце, у прыватнасці, паведамляецца, што работа выбарчых камісіяў усіх узроўняў “адкрытая і празрыстая для выбаршчыкаў”. Па ацэнках назіральнікаў ад СНД, выбарчая кампанія “пачалася і праходзіць спакойна, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”. Разам з тым адзначаецца, што “падрыхтоўка да правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць на фоне знешняга палітычнага ціску”. “Неабгрунтавана жорсткія заявы, прадузятыя каментары, негатыўныя ацэнкі з боку асобных афіцыйных службовых асобаў і структураў з шэрагу еўрапейскіх арганізацыяў і ЗША ў адносінах да Беларусі” назіральнікі ад СНД расцэньваюць як “жаданне прадвызначыць негатыўнае стаўленне сусветнай грамадскасці і міжнародных назіральнікаў да вынікаў прэзідэнцкіх выбараў да іх завяршэння.” “Наўрад ці падобныя дзеянні ў адносінах да суверэннай дзяржавы ў поўнай меры адпавядаюць нормам міжнароднага права”, - гаворыцца ў абнародаванай справаздачы.